Вы тут

DPA: Германія блакуе ўзгадненне новага пакета санкцый ЕС супраць Расіі


Урад Германіі блакуе ўзгадненне новага пакета санкцый Еўрасаюза супраць Расіі, якія накіраваны на ўзмацненне кантролю за абыходам абмежавальных мер, а таксама датычацца экспарту расійскага звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ). Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва DPA.


Фота: pexels.com

На думку агенцтва, «сумненні і пажаданні ўнесці папраўкі» з боку Берліна з’яўляюцца вырашальнай прычынай, чаму санкцыйны пакет да гэтага часу не ўзгоднены. «Апошнім часам узнікае адчуванне, што Германія стала новай Венгрыяй», — заявіў DPA неназваны прадстаўнік ЕС, нагадваючы пра шматлікія выпадкі, калі Будапешт блакаваў працэс узгаднення санкцый супраць Расіі.

Новы пакет санкцый накіраваны на барацьбу з абыходам раней прынятых абмежавальных мер, у прыватнасці, размова ідзе аб магчымасцях расійскага АПК закупляць заходнія тэхналогіі. Іншая частка санкцый датычыцца экспарту расійскага звадкаванага прыроднага газу. ЕС хоча забараніць выкарыстоўваць еўрапейскія парты для адпраўкі судоў з расійскім ЗПГ у трэція краіны.

Еўрапейскія дыпламаты заявілі агенцтву, што Германію непакоіць найперш першы кампанент будучага санкцыйнага пакета. Так, Берлін патрабуе поўнасцю выключыць з новых санкцый прапанаваную новую меру па прыцягненню да адказнасці замежных філіялаў прадпрыемстваў за парушэнне санкцыйнага рэжыму або абмежаваць яе дзеянне толькі на кампаніі, якія вырабляюць пэўныя тавары. У Германіі асцерагаюцца, што ў адваротным выпадку могуць пацярпець нямецкія кампаніі, піша DPA. Улады Германіі таксама лічаць некаторыя меры залішнімі і хочуць дабіцца іх змякчэння, як, напрыклад, абмежаванняў па выкарыстанні расійскай сістэмы абмену фінансавай інфармацыяй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.