Вы тут

Маркаў назначаны міністрам інфармацыі Беларусі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня назначыў Марата Маркава міністрам інфармацыі, перадае БелТА.


Да гэтага часу Марат Маркаў працаваў на пасадзе старшыні праўлення закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал».

Маркаў Марат Сяргеевіч нарадзіўся ў 1969 годзе ў г. Лунінец Брэсцкай вобласці. У 1991 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча супрацьпаветранай абароны, у 1998-м — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2013-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

У пачатку працоўнай кар’еры служыў на розных вайсковых пасадах, у тым ліку ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

З 2003 па 2011 год працаваў у Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. З 2009 па 2011 год — на пасадзе першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка ўпраўлення па каардынацыі ідэалагічнай работы галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення.

У 2011-2017 гадах — намеснік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

З 2017 года па чэрвень 2024 года — старшыня праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.