Вы тут

Лукашэнка запатрабаваў рэфармаваць Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы 13 чэрвеня Ігара Бузоўскага рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, запатрабаваў рэфармаваць дзейнасць гэтай навучальнай установы, перадае БелТА.


Фота: БелТА\

«Трэба рэфармаваць акадэмію. Рэфармаваць у тым плане, што вучыцца там павінны тыя, каму трэба. Тое, што трэба для дзяржавы. А не проста, што калі яны ў кадравым рэестры Прэзідэнта ці яшчэ недзе, то давай іх усіх чахом туды павядзем, каму трэба, каму не трэба. Некаторыя скончылі Акадэмію кіравання (я іх нядрэнна ведаю) — яна ім і не патрэбна была. Яны і без Акадэміі добра працуюць ці дрэнна працуюць. Навошта, пытаецца, мы навучалі і марнавалі грошы? Таму нам трэба разам з Адміністрацыяй (Прэзідэнта. — Заўвага БелТА) выпрацаваць дакладную сістэму: хто павінен атрымліваць адукацыю ў акадэміі. Там адбор павінен быць, як раней адбіралі ў партыю і паляўнічы калектыў: немагчыма было ўступіць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Як далажыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, апошнія два гады ўсе выпускнікі Акадэміі кіравання, якія прайшлі першую ступень адукацыі, размяркоўваюцца ў дзяржаўныя органы і арганізацыі. Паводле яго слоў, за імі нават стаіць чарга. А штогод на бюджэт у Акадэмію ўпраўлення набіраюць 100 чалавек. Вобразна іх называюць «залатой сотняй».

«Гэта добра, што ўсе яны вартыя працаваць на дзяржслужбе. Як ён кажа, «залатая сотня» (правільна сказана) — гэта павінны быць выключныя людзі, патрыёты да мозгу касцей. Гэта першая прыступка. Далей — другая адукацыя. Яшчэ стражэйшы павінен быць падыход. Хтосьці захацеў або вы кагосьці прыцягваеце: першае пытанне — трэба ці не трэба яго там навучаць.

Найважнейшым чынам, дадаў кіраўнік дзяржавы, трэба падыходзіць і да перападрыхтоўкі кадраў, павышэння кваліфікацыі на базе Акадэміі кіравання.

«І прыцягваць усіх нас трэба ў розных формах да навучання і выкладання ў гэтай акадэміі. Чыноўнік, дзяржаўны служачы павінен бываць у акадэміі пастаянна. Я не кажу, што ён там лекцыі павінен чытаць. Але любы дзяржаўны служачы, тым больш Рыжанкоў, Лукашэнка ці Галоўчанка, інфармаваны і мае вялікі вопыт і інфармацыю, і данесці гэта да нашых слухачоў або студэнтаў у акадэміі вельмі важна. Таму тут таксама трэба наводзіць парадак», — агучыў яшчэ адно патрабаванне Аляксандр Лукашэнка.

«Я ўжо не кажу пра іншыя моманты, унутраныя, якія тычацца акадэміі. Таму я вельмі сумняваўся, калі прапаноўвалі розныя кандыдатуры, у тым ліку і тваю. Таму што мы не можам памыліцца. Але спыніліся на тваёй кандыдатуры. Таму я хачу, каб ты прасякнуўся гэтай адказнасцю за сваю будучую працу. Але лёгка не будзе, я цябе адразу папярэджваю», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...