Вы тут

Лукашэнка патрабуе ўдасканаліць матэрыяльную падтрымку шматдзетных


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўдасканаліць сістэму падтрымкі шматдзетных сем’яў, каб выключыць выпадкі злоўжывання з боку нядбайных бацькоў. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 13 чэрвеня, назначаючы Наталлю Паўлючэнка міністрам працы і сацыяльнай абароны, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Не сакрэт, што ў нас многа сем’яў шматдзетных, каго наогул да рубля падпускаць нельга. І гэтыя грошы да дзяцей не даходзяць: іх прапіваюць або яшчэ неяк. Таму трэба выпрацаваць сістэму, каб, падтрымліваючы шматдзетных (а мы будзем іх падтрымліваць, гэта пытанне нумар адзін для нас, і па жыллі і гэтак далей), устанавіць бар’ер і крытэрыі, як данесці грошы да дзяцей», — падкрэсліў Прэзідэнт.
«Нам трэба вельмі акуратна, не фармальна ставіцца да гэтых пытанняў. Каб грошы атрымлівалі тыя, каму яны прызначаны», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.