Вы тут

Як пройдуць выпускныя вечары ў Мінскай вобласці


Шэсці, вальсы, падарункі, падзякі бацькам і флэшмоб — у Мінскай вобласці выпускныя вечары пройдуць як з традыцыйнымі момантамі, так і з крэатывам. Аб гэтым расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінскага аблвыканкама, паведамляе БелТА.


«У Мінскай вобласці мерапрыемствы з нагоды заканчэння школы будуць арганізаваны для больш як 20 тыс. выпускнікоў, і пройдуць яны на гарадскіх плошчах і на самых значных пляцоўках раённых цэнтраў 13-14 чэрвеня», — расказалі ў галоўным упраўленні.

У прыватнасці, у Бярэзінскім раёне развітаецца са школай 121 выпускнік. Гарадскі выпускны баль пачнецца ў скверы ля брацкай магілы ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны з мітынгу-рэквіема. Затым выпускнікі арганізаванай калонай пройдуць на гарадскую плошчу, дзе адбудзецца цырымонія ўшаноўвання медалістаў і найлепшых выпускнікоў раёна па розных намінацыях. Пачатак у 19.00.

У Капыльскім раёне ўрачыстасць адкрыецца ў 16.00 шэсцем выпускнікоў. А віншаваць іх будуць не толькі прадстаўнікі мясцовай улады, але і кіраўнікі горадаўтваральных прадпрыемстваў, якія з’яўляюцца заказчыкамі кадраў. Яны ўручаць лепшым дзецям падарункі і падзячныя пісьмы. Фінальнай кропкай свята стане вальс.

У Стаўбцоўскім раёне выпускнікоў на месца святкавання будзе суправаджаць духавы аркестр і група мажарэтак. Не абыдзецца без традыцыйнага вальса, а таксама падарункаў. Характэрна, што свой летапіс школьнага жыцця выпускнікі падораць ганаровым гасцям мерапрыемства, якое завершыць масавы флэшмоб з удзелам 240 выпускнікоў. Пачнецца ўрачыстасць у 17.00.

У Клецку раённае свята сустрэчы дарослага жыцця пачнецца ў 17.00 на плошчы Маякоўскага.

З гістарычным каларытам адсвяткуюць важную падзею выпускнікі Нясвіжскага раёна. Месцам правядзення галоўнага мерапрыемства стане Ратушная плошча. Пачатак свята а 19.00.

Месцам урачыстасці для найлепшых выпускнікоў Мінскага раёна стане Калодзішчанская СШ № 2. Тут 13 чэрвеня ў 15.00 збяруцца больш за 100 выдатнікаў, пераможцаў конкурсаў, іх педагогі і бацькі. Віншаванні юнакі і дзяўчаты атрымаюць і ад кіраўніцтва самага буйнога ў Мінскай вобласці прысталічнага рэгіёну, асаблівым момантам свята стане ўручэнне залатых і сярэбраных медалёў.

У Маладзечне раённы выпускны пройдзе 13 чэрвеня ў летнім амфітэатры. Адкрыецца свята ўрачыстым шэсцем выпускнікоў у 20.00. Фінальным акордам свята стане вялікая дыскатэка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...