Вы тут

На тэлеканале «Беларусь 3» выйдзе шасцісоты выпуск праграмы «Наперад у мінулае»


У нядзелю, 16 чэрвеня, на тэлеканале «Беларусь 3» выйдзе шасцісоты выпуск праграмы «Наперад у мінулае». А гэта значыць, што нас чакае і юбілейная прэм’ера народнай песні ў сучаснай апрацоўцы.


Ужо 12 гадоў творчая група праекта «Наперад у мінулае» вандруе па Беларусі і фіксуе на камеру нематэрыяльную культурную спадчыну розных рэгіёнаў краіны, якую беражліва захоўваюць фальклорныя гурты і проста апантаныя людзі. Па ўмовах праекта, носьбіты аўтэнтычнай культуры выконваюць захаваныя ці адноўленыя абрады, народныя песні і побытавыя танцы, дэманструюць адметнасці мясцовых гаворак, распавядаюць гісторыі, байкі і легенды паселішчаў. Дарэчы, за ўвесь час існавання праграмы было запісана больш за паўтары тысячы народных песень!

«На гэтым творчая група праекта не спыняецца. Кожную вёску можна наведваць шмат разоў і заўсёды вяртацца ў студыю з новым матэрыялам — запісамі народных песень і кадрамі традыцыйных і аўтэнтычных беларускіх абрадаў», — дзеліцца вядучая Аксана Вечар.

Новы выпуск праекта «Наперад у мінулае» пазнаёміць тэлеаўдыторыю з абрадам «Тройца» ў выкананні народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Шчодрыца». Традыцыйна напрыканцы праграмы ўвазе гледачоў прадставяць народную песню ў сучаснай аранжыроўцы. Гэтым разам саўндпрадзюсар Генадзь Сыракваш і ансамбль «Чараўніцы» падрыхтавалі новую версію песні «Пойдзем, дзевачкі».

Не прапусціце шасцісоты выпуск праграмы «Наперад у мінулае» ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала ў нядзелю, 16 чэрвеня, у 10:00.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.