Вы тут

Фестываль беларускай песні і паэзіі — у прамым эфіры


14 і 15 чэрвеня Маладзечна прымае XXІІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2024». Дзякуючы прамым трансляцыям асноўных канцэртных праграм і аператыўным выпускам культурных навін адчуць атмасферу свята змогуць і гледачы тэлеканала «Беларусь 3».


Насычаныя фестывальныя дні творчая каманда сацыякультурнага тэлеканала правядзе разам з жыхарамі і гасцямі Маладзечна. Так, карэспандэнты «Навін культуры» наведаюць асноўныя мерапрыемствы музычна-паэтычнага форуму, пагавораць з удзельнікамі фестывалю і пазнаёмяць тэлегледачоў з усімі сюрпрызамі, падрыхтаванымі арганізатарамі свята.

Увечары на сцэне Летняга амфітэатра адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ХХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2024» «Мелодыі сэрца». У канцэртнай праграме прымуць удзел вядомыя беларускія артысты і калектывы. Усе выступленні пройдуць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М. Я. Фінберга. Мастацкі кіраўнік, галоўны дырыжор — Максім Расоха. Тэлеканал «Беларусь 3» пакажа прамую трансляцыю канцэрта-адкрыцця фестывалю 14 чэрвеня ў 21:00.

А ў суботу 15 чэрвеня ў 11:30 і 15:30 на сацыякультурным тэлеканале нас чакаюць прамыя трансляцыі ІІ і ІІІ тураў рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні «Маладзечна-2024» са сцэны Палаца культуры.

Завершыцца фестываль беларускай песні і паэзіі на сцэне Летняга амфітэатра гала-канцэртам «Разам пра каханне» з удзелам зорак беларускай эстрады і любімых ансамбляў. Падчас канцэрта адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Тэлеканал «Беларусь 3» прапануе сваім гледачам сачыць за атмасферай мерапрыемства ў прамым эфіры. Трансляцыя пачнецца ў 21:00. Далучайцеся да магчымасці адчуць хараство беларускай песні і паэзіі.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені. 

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч