Вы тут

Надвор'е: Да серады хваля цяпла дасягне плюс 30 градусаў


Пачатак другой дэкады чэрвеня быў капрызны як ніколі. Рэзкая змена надвор’я — ад пахаладання да амаль што ліпеньскай спякоты і наадварот — і ўсё гэта на працягу чатырох-пяці дзён. Характэрна, што ў гэты час тэмпературны рэжым быў выключна кантрасным, калі ўначы паказанні тэрмометраў апускаліся да плюс 5–7 градусаў, а днём падымаліся месцамі да 28 цяпла. Разам з тым у гэты час тэмпературны фон усё яшчэ будзе некалькі ніжэйшы, чым прапісана па календары. Атмасферныя франты і перамяшчэнне няўстойлівых паветраных мас будуць і далей уплываць на наша надвор’е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота БелТА

У пятніцу чакаецца перавага воблачнага надвор’я. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу ў заходніх раёнах месцамі чакаюцца моцныя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах па ўсходзе Беларусі прагрымяць навальніцы. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы пачне павышацца і дасягне 8–14 градусаў, а максімальная днём — ад 16 да 22 градусаў, па ўсходзе — да 24 цяпла. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У сярэдзіне месяца адаб’ецца ўплыў цёплай няўстойлівай паветранай масы. Пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 7 да 14 градусаў, а ўдзень — 18–25 цяпла.

Чарговая хваля ўпэўненага цяпла чакаецца ў нядзелю. У гэтыя суткі ноччу ўмовы надвор’я ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і днём адаб’ецца ўплыў атмасферных франтоў і няўстойлівых паветраных мас, якія распаўсюджваюцца з тэрыторыі Украіны. Пераменная воблачнасць. Ноччу па паўднёвым усходзе, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы, ноччу і раніцай слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 7 да 13 цяпла, па паўднёвым усходзе да плюс 15, а днём ужо ўсе 22–27 цяпла.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у пачатку наступнага працоўнага тыдня чарговы франтальны раздзел прынясе ў нашу краіну новыя порцыі ападкаў, і калі ў панядзелак кароткачасовыя дажджы будуць адзначацца ў большасці раёнаў, то ў далейшым з ростам атмасфернага ціску плошча іх распаўсюджвання стане менш. Месцамі дажджы будуць суправаджацца навальніцамі.

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман. Уначы тэмпература паветра дасягне плюс 10–17 градусаў, а ўдзень — 19–26 градусаў.

Чакаюцца месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы і навальніцы ў аўторак. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад 10 да 17 градусаў, а ўдзень — ад плюс 19 да плюс 26 цяпла. Па паўднёвым захадзе чакаецца да плюс 29 градусаў.

У сераду камфортныя тэмпературы для раслін будуць назірацца і ў цёмны час сутак. Ноччу 19 чэрвеня надвор’е будзе пераважна без ападкаў, а днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць ужо 11–18 градусаў, а ўдзень — цалкам летнія 23–30 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...