Вы тут

У Мінадукацыі распавялі, як уладкаваць дзіця ў 1-ы клас у школу не па прапісцы


Галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Вольга Кандрашкіна расказала аб тым, як уладкаваць дзіця ў 1-ы клас у школу не па прапісцы, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы замацоўваюць за пачатковай школай, базавай школай, сярэдняй школай або гімназіяй (для атрымання агульнай базавай адукацыі) мікрараён у мэтах забеспячэння грамадзянам Беларусі, іншаземцам і асобам без грамадзянства, якія жывуць на гэтай тэрыторыі, якія маюць роўнае з беларусамі права на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, доступу да яе атрымання. Пры гэтым перавагу пры залічэнні ў 1-ы клас школы маюць дзеці, якія пражываюць у яе мікрараёне. Пры наяўнасці свабодных месцаў ва ўстанову адукацыі могуць прымацца дзеці незалежна ад іх месца жыхарства», — праінфармавала Вольга Кандрашкіна.

Бацькам будучых першакласнікаў, якія пражываюць у мікрараёне школы, неабходна падаць ва ўстанову заяву на імя кіраўніка, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і яго медыцынскую даведку аб стане здароўя. «У мэтах забеспячэння адзіных падыходаў да прыёму ў 1-ы клас на свабодныя месцы бацькам дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі, трэба з 12 чэрвеня па 15 жніўня падаць кіраўніцтву школы заяву на свабодныя месцы. Яна будзе зарэгістравана ў спецыяльна адведзенай для гэтых дзяцей мэт кнізе рэгістрацыі заяў. І ў выпадку, калі пасля прыёму дакументаў ад бацькоў дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне ўстановы, застануцца свабодныя месцы, сем’і, якія не пражываюць у мікрараёне школы, змогуць з 16 жніўня па 28 жніўня падаць дакументы ў 1-ы клас на свабодныя месцы. Пры гэтым важна памятаць, што прыём на свабодныя месцы ў школу або гімназію дзяцей, якія не пражываюць па мікрараёне гэтай установы адукацыі, вядзецца ў парадку чарговасці рэгістрацыі заяў ад іх законных прадстаўнікоў», — падкрэсліла галоўны спецыяліст.

Беларускія школы прымаюць дзяцей у 1-я класы па дасягненні імі на пачатак навучальнага года шасці гадоў. Пайсці вучыцца можна і пазней па жаданні аднаго з бацькоў. Акрамя таго, узяць у 1-ы клас могуць і ў пяць гадоў, пры ўмове, што шэсць дзіцяці споўніцца да 31 снежня. Праўда, у гэтым выпадку спатрэбіцца заява аднаго з бацькоў, а таксама рашэнне педагагічнага савета.

Прыём дакументаў для залічэння ў 1-ы клас дзяцей, якія пражываюць па мікрараёне, ужо ідзе, працягнецца ён па 15 жніўня. Уся неабходная інфармацыя аб мікрараёне школы, гімназіі, а таксама аб парадку прыёму дакументаў, у тым ліку і на свабодныя месцы, размяшчаецца на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі і інфармацыйных стэндах.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.