Вы тут

Ігар Сергяенка правёў рабочую сустрэчу з паслом Палесціны ў Беларусі


Сустрэча ініцыявана палесцінскім бокам з мэтай абмеркавання пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу на тое, што дэпутацкі корпус высока цэніць актыўную грамадзянскую і палітычную пазіцыю Ахмеда Махамэда аль-Мадбуха па пытанні развіцця адносін паміж дзвюма краінамі. 


Ігар Сергяенка выказаў упэўненасць, што тыя гістарычныя сувязі, якія склаліся паміж Беларуссю і Палесцінай яшчэ з часоў БССР, служаць трывалай асновай для ўзаемнага супрацоўніцтва. Ён таксама зазначыў, што ў нашай краіне з павагай ставяцца да палесцінскага народа.

Кажучы аб супрацоўніцтве на міжнароднай арэне, Ігар Сергяенка нагадаў, што Беларусь штогадовым галасаваннем у ААН па блоку блізкаўсходніх рэзалюцый традыцыйна аказвае Палесціне падтрымку, фактычна супастаўную з падтрымкай арабскіх краін. «Думаю, што і ў Палесціне ведаюць пра нас, нашу краіну, у тым ліку дзякуючы пасольству, як аб міралюбівай дзяржаве, якая прасоўвае актыўныя пазіцыі па развіцці і мірным існаванні нашых дзяржаў», — выказаў перакананне спікер.

Ëн падкрэсліў, што Беларусь выступае за раўнапраўны дыялог. «Гэта фундаментальны прынцып для нас, — удакладніў Ігар Сергяенка. — Мы гатовы да развіцця збалансаваных адносін з партнёрамі ў розных рэгіёнах свету. Але, на жаль, сёння светаўладкаванне мяняецца. І мы бачым, як здавалася б замарожаны канфлікт на прыкладзе вашага рэгіёну, можа ў найкарацейшыя тэрміны ператварыцца ў гарачую фазу, якую сёння складана пераадолець, прытым пераадолець дастаткова хутка. Мы бачым, што сёння праглядаецца няздольнасць вядучых міжнародных арганізацый вырашыць праблемы, а ў шэрагу выпадкаў і нежаданне асобных дзяржаў прымаць эфектыўныя меры па ўрэгуляванні сітуацыі для таго, каб сёння не гінулі мірныя жыхары. Больш за тое, мы бачым як гэтыя дзяржавы праводзяць палітыку санкцый, напружанасці і далейшых канфліктных сітуацый».

Адзінай альтэрнатывай у такой сітуацыі, па меркаванні Старшыні Палаты прадстаўнікоў, з’яўляюцца аб’яднаючыя міралюбівыя ініцыятывы, сугучныя тым, якія прапануе сусветнай супольнасці Беларусь. «Нікому не патрэбна сёння вайна. Мы хацелі б і жадаем найхутчэйшага вырашэння гэтай сітуацыі, якая складваецца, — акцэнтаваў увагу спікер. — Мы за тое, каб гэтая сітуацыя вырашылася як мага хутчэй».

У сваю чаргу, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Палесціны ў Рэспубліцы Беларусь Ахмед Махамэд аль-Мадбух выказаў удзячнасць Рэспубліцы Беларусь за тую падтрымку, якая аказваецца яго краіне на міжнароднай арэне. 
Пасол падзякаваў беларускаму боку за разуменне таго, што адбываецца сёння ў Палесціне, а менавіта канфлікту, які разгарэўся 7 кастрычніка 2023 года. Ён таксама перадаў Ігару Сергяенку прывітанне ад кіраўніка парламента Палесціны і яго жаданне сустрэцца.

Парламент Палесціны гатовы да стварэння групы дружбы з парламентам Беларусі.

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.