Вы тут

У Кітаі значна ўзрос аб’ём пасажырскіх авіяперавозак


У мінулым годзе сектар грамадзянскай авіяцыі Кітая прадэманстраваў значны рост: аб’ём пасажырскіх авіяперавозак больш чым удвая перавысіў паказчык 2022 года. Пра гэта сведчаць дадзеныя статыстычнага бюлетэня, апублікаванага на вэб-сайце Упраўлення грамадзянскай авіяцыі КНР, перадае «Сіньхуа».


За ўвесь мінулы год пасажырапаток на авіятранспарце краіны склаў каля 620 мільёнаў чалавек, падскочыўшы на 146,1 працэнта ў гадавым вылічэнні. Пры гэтым агульны аб’ём грузавых і паштовых авіяперавозак перавысіў 7,35 млн тон, што на 21 працэнт больш, чым годам раней.

Летась у Кітаі ў эксплуатацыі знаходзілася больш за 5,2 тысячы рэгулярных авіямаршрутаў, якія злучылі 255 гарадоў і раёнаў кантынентальнай часткі краіны, а таксама са 127 гарадамі ў 57 краінах.

Па стане на канец мінулага года ў КНР налічвалася 259 унутраных транспартных аэрапортаў, што на 5 больш, чым напрыканцы 2022-га. Пры гэтым колькасць аэрапортаў, штогадовы пасажырапаток кожнага з якіх склаў 10 мільёнаў чалавек або вышэй, дасягнула 38.

Некалькі кітайскіх авіякампаній сёлета запусцілі новыя міжнародныя маршруты, каб аблегчыць паездкі паміж Кітаем і іншымі краінамі. Напрыклад, Air China адкрыла маршрут Пекін—Мадрыд—Сан-Паўлу, а China Southern Airlines пачала выконваць рэйсы па маршруце Шэньчжэнь—Мехіка. Акрамя таго, Hainan Airlines плануе запусціць маршрут Шэньчжэнь—Будапешт, а China Southern Airlines неўзабаве адкрые маршрут Гуанчжоў—Будапешт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.