Вы тут

Урачы РНПЦ траўматалогіі і артапедыі прааперыравалі дзяўчынку, якая выпала з восьмага паверха


Спецыялісты РНПЦ траўматалогіі і артапедыі правялі ў Гродзенскай дзіцячай клінічнай бальніцы ўнікальную аперацыю дзяўчынцы, якая выпала з восьмага паверха. Аб гэтым паведамілі БелТА ў галоўным упраўленні аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.


Фота БелТА

Аперацыю првялі вядучыя навуковыя супрацоўнікі лабараторыі пашкоджанняў і захворванняў пазваночніка і спіннога мозгу ўрач — траўматолаг-артапед Дзмітрый Цесакоў, урач-нейрахірург Кірыл Пуставойтаў, а таксама ўрач — анестэзіёлаг-рэаніматолаг Андрэй Мотуз і ўрач-нейрахірург Алеся Картыжова. Юнай пацыентцы імплантавалі спінальную сістэму, якая зафіксавала пазваночнік у дасягнутай карэкцыі, што дапаможа вертыкалізаваць дзіця і максімальна актывізаваць яго рухі. Імплантаваная спінальная сістэма — айчынная, распрацавана і выраблена ў рамках выканання праграмы Саюзнай дзяржавы «Спінальныя сістэмы». Яна выкарыстоўваецца для аказання дапамогі пацыентам з цяжкімі прыроджанымі дэфармацыямі і пашкоджаннямі пазваночніка ў любым узросце, пачынаючы з маленства.

Экстранную кваліфікаваную дапамогу пацярпеламу дзіцяці аказалі гродзенскія медыкі. Дзякуючы гэтаму дзяўчынка, якая атрымала вельмі сур’ёзныя траўмы, засталася жывая. «На сёння можна гаварыць, што жыццё дзіцяці па-за небяспекай. Аднак патрэбнасць у медыцынскай дапамозе застаецца, і спецыялісты аховы здароўя гатовы зрабіць усё, каб максімальна дапамагчы юнай пацыентцы, у тым ліку выкарыстоўваючы самыя сучасныя тэхналогіі. Мы ўдзячны калегам з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, якія былі разам з намі з першых хвілін аказання дапамогі пацярпелай дзяўчынцы», — сказаў галоўны ўрач абласной дзіцячай бальніцы Аляксандр Козіч.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.