Вы тут

У Японіі з-за ліўняў аб’яўлена эвакуацыя амаль 314 тыс. чалавек


У японскім горадзе Наха — адміністрацыйным цэнтры самай паўднёвай прэфектуры Акінава — на фоне ліўняў аб’яўлена эвакуацыя для 313,7 тыс. жыхароў з-за пагрозы апоўзняў. Пра гэта паведамляе  РИА Новости са спасылкай на тэлеканал NHK.


Фота з адкрытых крыніц

Быў аб’яўлены чацвёрты з пяці магчымых узровень пагрозы. Ён азначае рэкамендацыю эвакуіравацца ў прытулак, пакуль эвакуацыя яшчэ магчымая. Наступны за ім найвышэйшы, пяты ўзровень небяспекі азначае неабходнасць экстраных і неадкладных мер для выратавання ўласнага жыцця, у тым ліку і ў выпадках, калі перамясціцца ў эвакуацыйны пункт ужо немагчыма з меркаванняў бяспекі. Даслоўна пяты ўзровень эвакуацыі можна перавесці як «экстранае забеспячэнне ўласнай бяспекі».

Насельніцтва заклікаюць схавацца вышэй за другі паверх, па магчымасці выбраць найбольш бяспечнае месца, не выходзячы на ​​вуліцу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.