Вы тут

Колькасць удзельнікаў лёгкаатлетычнага забегу «Гарадзенская вандроўка» сёлета вырасла ў два разы


Колькасць удзельнікаў лёгкаатлетычнага забегу «Гарадзенская вандроўка» сёлета вырасла ў два разы ў параўнанні з папярэднім. Аб гэтым паведамілі БелТА ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.


Фота БелТА

Сёмыя лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Гарадзенская вандроўка» пройдуць у абласным цэнтры 16 чэрвеня. «У 2023 годзе ў «Гарадзенскай вандроўцы» фінішавалі 485 удзельнікаў. Сёлета аказалася столькі жадаючых, што прыйшлося заўчасна завяршыць рэгістрацыю, — расказалі ва ўпраўленні спорту і турызму. — Для ўдзелу ў забегу зарэгістраваліся 820 чалавек. Сярод іх 120 дзяцей».

Забег праходзіць па гістарычным цэнтры Гродна. Дарослым трэба будзе пераадолець дыстанцыі 5 км і 10 км. Пры гэтым у 10-кіламетровым забегу рыхтуюцца ўдзельнічаць 474 чалавекі. Хлапчукам і дзяўчынкам трэба будзе пераадолець дыстанцыі 60 м, 100 м, 200 м і 400 м. Дзеці будуць падзелены на групы 3-5, 6-7, 8-9 і 10-12 гадоў.

«Гарадзенская вандроўка» з году ў год прыцягвае ўсё больш ахвочых прабегчы па гістарычных вуліцах Гродна. Многія прыязджаюць загадзя, каб пабываць на экскурсіях па старажытным горадзе.

Як дапоўнілі ва ўпраўленні спорту і турызму, лёгкаатлетычныя забегі набіраюць усё большую папулярнасць. Расце колькасць удзельнікаў лёгкаатлетычных прабегаў у раёнах вобласці: «Бабуліны казкі», Манастырскі забег у Жыровічах, «Ашмянская пяцёрка» і «Ашмянская вясна», «Шчучынская дзясятка» і інш.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.