Вы тут

ААН: Больш за 300 тыс. тон адходаў у сектары Газа ствараюць катастрафічныя рызыкі для здароўя людзей


У населеных пунктах або паблізу іх па ўсім блакіраваным сектары Газа назапасілася больш як 330 тыс.т адходаў, якія маюць катастрафічны ўплыў на навакольнае асяроддзе і здароўе насельніцтва. Пра гэта паведамляе Агенцтва Анадолу.


Фота БелТА

«Па стане на 9 чэрвеня ў населеных пунктах Газы, а таксама паблізу іх сабралася больш за 330 тыс. тон адходаў, што ўяўляе катастрафічныя рызыкі для навакольнага асяроддзя і здароўя людзей». 

Публікацыя суправаджаецца фатаграфіямі з выявай дзяцей, якія капаюцца ў сметніку.

У арганізацыі падкрэслілі неабходнасць забеспячэння бесперашкоднага гуманітарнага доступу і неадкладнага спынення агню ў палестынскім эксклаве для аднаўлення прымальных умоў жыцця.

Раней заяўлялася, што ізраільскія атакі на сектар Газа цалкам змянілі жыццё мільёнаў палестынцаў і нанеслі вялізную шкоду навакольнаму асяроддзю і экалогіі, ад якіх залежаць чысціня вады, паветра, у тым ліку і прадуктаў харчавання.

Каля 37,2 тыс. палестынцаў, большасць з якіх жанчыны і дзеці, былі забітыя ў Газе з 7 кастрычніка мінулага года. Акрамя таго, больш за 84,8 тыс. чалавек атрымалі раненні, аб чым сведчаць звесткі мясцовых органаў аховы здароўя.

Міжнародны суд ААН, які абвінавачвае Ізраіль у генацыдзе, у сваёй пастанове запатрабаваў ад Тэль-Авіва неадкладнага спынення атакі ў Рафаху, дзе знайшлі прытулак больш за 1 млн палестынцаў, якія пакінулі свае дамы з-за атак Ізраіля. 6 траўня ізраільскія вайскоўцы пачалі наземны наступ на Рафах.

У выніку 8 месячных нападаў Ізраіля, шырокія тэрыторыі сектара Газа ператварылася ў руіны. Мясцовае насельніцтва сутыкнулася з вострым недахопам харчавання, чыстай вады і медыкаментаў з-за ўведзенай Ізраілем блакады.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.