Вы тут

ЕЎРА-2024: Месяц вялікага футбола — старт у Мюнхене, фініш — у Берліне


На футбольных арэнах Германіі стартуе 17-ы чэмпіянат Еўропы. На працягу месяца сустрэчы лепшых футбалістаў кантынента пройдуць у дзесяці нямецкіх гарадах, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Сёння ў Мюнхене ў матчы адкрыцця гаспадары турніру футбалісты Германіі сустрэнуцца з камандай Шатландыі. Галоўным арбітрам гэтай гульні назначаны французскі рэферы Клеман Цюрпен. Другі паядынак у гэтым квартэце паміж зборнымі Венгрыі і Швейцарыі адбудзецца заўтра ў Кёльне.

Дзеючыя чэмпіёны Еўропы футбалісты Італіі згуляюць у групе В разам з камандамі Іспаніі, Харватыі і Албаніі. Фіналісты папярэдняга ЧЕ англічане выступяць у квартэце С, дзе іх сапернікамі будуць зборныя Даніі, Славеніі і Сербіі. Дэбютанты турніру такога рангу футбалісты Грузіі згуляюць у групе F і пастараюцца даць бой віцэ-чэмпіёнам планеты французам, экс-чэмпіёнам Старога Свету партугальцам і турэцкім футбалістам.

Склады астатніх папярэдніх груп:

D — Польшча, Аўстрыя, Францыя, Нідэрланды;

Е — Украіна, Славакія, Бельгія, Румынія.

Папярэдні этап завершыцца 26 чэрвеня, пасля чаго ў плэй-оф выйдуць зборныя, якія зоймуць 1-2-я месцы ў кожнай групе, а таксама 4 лепшыя каманды з тых, што занялі трэція месцы. Сустрэчы 1/8 фіналу адбудуцца 29 чэрвеня — 2 ліпеня, чвэрцьфіналы пройдуць 5 і 6 ліпеня, паўфінальныя матчы намечаны на 9 і 10 ліпеня, а вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул адбудзецца 14 ліпеня на полі Алімпійскага стадыёна ў Берліне.

Агульны прызавы фонд ЧЕ-2024 складзе 331 млн еўра, прычым усе 24 яго ўдзельнікі ўжо гарантавалі сабе па 9,25 млн еўра. Далей каманды будуць атрымліваць па 1 млн за перамогу ў матчы групавой стадыі, за нічыю — па 500 тыс. Выхад у 1/8 фіналу «каштуе» 1,5 млн, у чвэрцьфінал — 2,5 млн, у паўфінал — 4 млн, фіналіст атрымае 5 млн, а пераможца фіналу атрымае яшчэ 8 млн еўра. Такім чынам, калі чэмпіён выйграе ўсе тры сустрэчы на першым этапе і потым усе матчы плэй-оф, то атрымае 28,25 млн еўра.

Футбольны чэмпіянат Еўропы праводзіцца з 1960 года. Па тры разы яго пераможцамі станавіліся зборныя Германіі і Іспаніі, па два чэмпіёнскія тытулы ў Італіі і Францыі, па разе золата бралі каманды Савецкага Саюза, Чэхаславакіі, Даніі, Нідэрландаў, Грэцыі і Партугаліі. У фінальным паядынку мінулага Еўра італьянцы адолелі англічан у серыі пасляматчавых пенальці.-0-

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.