Вы тут

ДПК: больш як 400 легкавушак чакаюць уезду ў Еўрасаюз


Больш як 400 легкавушак чакаюць уезду ў Еўрасаюз. Актуальнай статыстыкай чэргаў на граніцах з БелТА падзяліліся ў Дзяржпагранкамітэце.


Фота БелТА

Чарга легкавых транспартных сродкаў на ўезд у Еўрасаюз не змяншаецца з прычыны нерытмічнай работы кантрольных службаў сумежных краін. Па стане на 10.00 больш за 400 легкавых аўто чакаюць уезду ў Еўрасаюз перад усімі беларускімі пунктамі пропуску. Найменшая колькасць транспарту на працягу тыдня прыбыла ў ЕС праз польскі пагранпераход «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») менш за 31 працэнт ад нормы.

Таксама ўезду ў Літву праз пункты пропуску «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») і «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») чакаюць 570 і 620 грузавікоў адпаведна. Кантрольныя службы пагранпераходу «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») з панядзелка аформілі толькі 14 працэнтаў фур ад нормы. Гэта найменшы паказчык выканання нормы пропуску сярод усіх еўрапейскіх пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю. Праз пагранпераход «Патэрніекі» (сумежны «Грыгароўшчына») у Латвію з пачатку тыдня ўехала 43 працэнты грузавых транспартных сродкаў. Польскі бок у «Кукурыках» (сумежны «Казловічы») прапусціў 60 працэнтаў велікагрузаў. Па стане на 10.00 уезду ў Польшчу праз пункт пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») чакаюць 12 аўтобусаў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.