Вы тут

Мужчынская каманда Беларусі па настольным тэнісе ўзяла бронзу Гульняў БРІКС


Беларускія спартсмены сталі бронзавымі прызёрамі каманднага турніру па настольным тэнісе на Спартыўных гульнях краін БРІКС у Казані, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Напярэдадні мужчынская зборная Беларусі ў складзе Георгія Кунаца, Нікана Шутава і Данііла Віторскага ў чвэрцьфінальным процістаянні перамагла каманду Таджыкістана з лікам 3:1. Сёння за выхад у фінал нашы юнакі сапернічалі з расіянамі. У першым матчы Георгій Кунац у трох партыях прайграў Кірылу Скачкову (2:11, 5:11, 3:11), у наступнай гульні Нікан Шутаў таксама ў трох сэтах уступіў Уладзіміру Сідарэнку (3:11, 8:11, 4:11). Найбольш упартым атрымаўся паядынак Данііла Віторскага і Максіма Грабнёва, па ходзе якога беларус вёў па партыях 2:1, але ўсё ж пацярпеў паражэнне ў пяці сэтах (11:9, 4:11, 11:9, 6:11, 5:11).

Нягледзячы на нядачу ў паўфінале, наша мужчынская зборная атрымае бронзавыя ўзнагароды, паколькі матчы за трэцяе месца ў камандным турніры па настольным тэнісе не прадугледжаны. Жаночая тройка з Беларусі не змагла трапіць у прызы, напярэдадні нашы дзяўчаты ў адной чацвёртай фіналу ўступілі прадстаўніцам Індыі (0:3). Спаборніцтвы ў адзіночным разрадзе пройдуць у Казані 15 і 16 чэрвеня.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.