Вы тут

Падрабязнасці агучанай на нарадзе ў Прэзідэнта справы аб хабарніцтве на БЧ


Як паведамілі ў Галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў, у выніку комплексу аператыўна-вышуковай дзейнасці выкрыта карупцыйная схема, якую стварыў і курыраваў адзін з кіраўнікоў Беларускай чыгункі. ГУБАЗіК выявіла факты сістэмнага хабарніцтва топ-менеджара, які лабіраваў інтарэсы камерцыйных структур, занятых у сферы грузаперавозак.


Так, зафіксавана атрыманне хабару ад прадстаўнікоў адной з буйных беларускіх камерцыйных кампаній, якая займаецца грузаперавозкамі як па тэрыторыі Беларусі, так і па краінах блізкага і далёкага замежжа. Супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення ўстаноўлена, што фігурант крымінальнай справы толькі ў выніку некалькіх апошніх перад затрыманнем сустрэч з прадстаўнікамі камерцыйных структур атрымаў хабару на агульную суму больш за $300 000. А падчас следчых дзеянняў у тайніках кватэры і загараднага дома хабарніка знойдзены і канфіскаваны грашовыя сродкі на агульную суму больш за тры мільёны долараў ЗША. Гэта, дарэчы, самая вялікая сума хабараў за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Маштабы сапраўды ўражваюць, асабліва на фоне не вельмі добрага фінансавага становішча чыгункі.

Каментуючы гучную справу, афіцэры ГУБАЗіК адзначылі, што фігуранта можна назваць «прафесійным хабарнікам», мэта ўсяго жыцця якога — незаконнае ўзбагачэнне. Яны правялі нават паралель між ім і «грамадзянінам Карэйкам» з агульнавядомага твора Ільфа і Пятрова. І на самай справе між імі шмат агульнага. Так, высокапастаўлены чыгуначнік, як і кніжны мільянер, вёў вельмі сціплы, ледзь не аскетычны, лад жыцця. Нават яго родныя і блізкія не здагадваліся аб тым, колькі грошай схавана за фальшсцяной у ванным пакоі. За ім не заўважана ніякіх буйных набыткаў, у адпачынак сям’я ездзіла раз у пяць-сем гадоў. У ГУБАЗіК таксама адзначылі і тое, што злачынца даволі ўмела ўтойваў працэс непасрэднай перадачы хабараў, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя і вядомыя метады маскіроўкі і канспірацыі. Але ж да пары сіцечка сее...

На сёння ГУБАЗіК сумесна са Следчым камітэтам праводзяць мерапрыемствы па ўстанаўленні ўсіх фактаў злачыннай дзейнасці сучаснага Карэйкі.

Ула­дзі­мір ВЯ­РЭ­НІЧ

Фо­та пра­да­стаў­ле­на прэс-служ­бай МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.