Вы тут

Сталі вядомыя вынікі ЦТ ад 27 і 30 мая


Сталі вядомыя вынікі ЦТ ад 27 і 30 мая, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У цэнтралізаваным тэсціраванні па профільных вучэбных прадметах 27 мая прынялі ўдзел 6,7 тыс. выпускнікоў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і выпускнікоў мінулых гадоў. У цэнтралізаваным тэсціраванні па рускай і беларускай мовах 30 мая прынялі ўдзел 9,6 тыс. абітурыентаў таксама з ліку выпускнікоў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і выпускнікоў мінулых гадоў, у тым ліку 8,1 тыс. — па рускай мове, 1,5 тыс. — па беларускай мове.

«Максімальна магчымы вынік 100 балаў па дзяржаўных мовах гэтымі днямі ўдалося атрымаць 26 абітурыентам, у тым ліку 20 — па рускай мове, 6 — па беларускай мове. Максімальна магчымы вынік 100 балаў па профільных вучэбных прадметах гэтымі днямі ўдалося атрымаць 55 абітурыентам, у тым ліку 14 — па матэматыцы. Сярэдні тэставы бал па рускай мове склаў 50,1 бала, па беларускай мове — 46,0 балаў», — праінфармавалі ў прэс-службе Мінадукацыі.

Абітурыенты, якія не змаглі прыняць удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні ў асноўныя тэрміны, змогуць прайсці яго ў рэзервовыя дні. У бягучым годзе прадугледжаны рэзервовыя дні правядзення ЦТ 19, 21 і 23 чэрвеня.

Рэгістрацыя для ўдзелу ў ЦТ у рэзервовыя дні завяршаецца 14 чэрвеня.

«Атрымаць інфармацыю аб выніках ЦТ, а таксама скан-копіі сваіх работ абітурыенты могуць у асабістым кабінеце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў», — дадалі ў ведамстве.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.