Вы тут

Звыш 900 артэфактаў паднялі ў Паўднёва-Кітайскім моры


Звыш 900 культурных рэліквій паднялі з двух патанулых старажытных караблёў, знойдзеных у Паўднёва-Кітайскім моры. Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны Кітая, перадае «Сіньхуа».


Археалагічныя пошукі праводзіліся з 2023-га года сумеснымі намаганнямі даследчых інстытутаў і мясцовага музея. З першага патанулага карабля паднялі 890 аб’ектаў, у тым ліку фарфоравыя і ганчарныя вырабы, а таксама медныя манеты. З другога судна паднялі 38 старажытных артэфактаў, уключаючы неапрацаваную драўніну, фарфоравыя і ганчарныя вырабы, ракавіны турбінід і аленевыя рогі. 

Як адзначыў намеснік кіраўніка Дзяржупраўлення па ахове культурнай спадчыны КНР Гуань Цян, выяўленне помнікаў культуры на двух патанулых караблях служыць доказам таго, што продкі сучасных кітайцаў асвойвалі і выкарыстоўвалі Паўднёва-Кітайскае мора. Паводле яго слоў, гэтыя судны служаць важным сведчаннем гандлёвых кантактаў і культурных абменаў Кітая ўздоўж старажытнага Марскога шаўковага шляху.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.