Вы тут

Беларускі мультыбрэндавы магазін «Да Дому» плануюць адкрыць у Баку


Мультыбрэндавы магазін беларускіх тавараў «Да Дому» плануюць адкрыць у Азербайджане. Пэўныя дамоўленасці ўжо дасягнуты, заявіла старшыня «Беллегпрама» Таццяна Лугіна, паведамляе «Беларусь 1».


Фота з адкрытых крыніц

Канцэрн маштабуе айчынную прадукцыю ў Баку. Акцэнт зробяць на вырабах з лёну, дамашнім тэкстылі, дзелавых касцюмах і посудзе.

Першы канцэпт-стар у Беларусі адкрыўся крыху больш за год таму, пазней такія пляцоўкі з’явіліся ў расійскіх Екацярынбурзе і Новасібірску.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.