Вы тут

Маладыя дызайнеры Беларусі і Расіі зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва


Маладыя дызайнеры Беларусі і Расіі зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва, заявіла журналістам член бізнес-крыла прадпрымальнікаў Беларускага саюза жанчын, кіраўнік форуму «Свет жанчын» Юлія Дзеркачова падчас форуму «Свет жанчын», паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Менавіта аб’яднанне бізнесу і жанчын усіх напрамкаў дзейнасці стаяла нашай мэтай. Для нас было важным стварыць такую магчымасць зносін жанчынам-медыкам, бізнэсу, прадстаўнікам моды, дызайнерам, малым прадпрыемствам, каб у іх была магчымасць убачыць паспяховых жанчын і самім выйсці ў развіццё, — распавяла Юлія Дзеркачова. — Мы ўжо ўчора змаглі заўважыць, наколькі зацікаўлены жанчыны ў далейшым супрацоўніцтве, стварэнні сумесных праектаў. Дамоўленасці дасягнутыя і засталося толькі пачаць іх рэалізоўваць».

Паводле яе, адзін з такіх кірункаў супрацоўніцтва — модныя паказы. «Мы аб’ядналіся з дызайнерамі наўпрост. Дзякуючы нашаму форуму ў маладых дызайнераў ёсць магчымасць прэзентаваць сваё адзенне на пляцоўках у Беларусі і Расіі. Гэта вельмі каштоўна. Мы пазнаёміліся з прадстаўнікамі з рэгіёнаў Расіі. У нас ужо ёсць запрашэнне ў Сочы прадставіць калекцыю, у Яраслаўлі. Разумееце, як гэта важна для маладых дызайнераў, а таксама прадпрыемстваў „Беллегпрама“, заявіць пра сябе, развіць свой патэнцыял», — адзначыла кіраўнік форуму.

З 13 па 15 чэрвеня на пляцоўцы бізнес-гатэля «Вікторыя Алімп Гатэль» праходзіць форум «Свет жанчын». Ён засяродзіў у сабе розныя напрамкі дзейнасці актыўнай часткі жаночага насельніцтва і дэманструе запыт прыгожай паловы чалавецтва не толькі на знешнюю прыгажосць, але і на асноўныя кропкі ў самаразвіцці і рэалізацыі. Ён таксама накіраваны на трансляцыю традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. На працягу трох дзён удзельніцы форуму працуюць па трох блоках: «Прыгажосць і здароўе» , «Самаразвіццё і самарэалізацыя», «Бізнэс: кіраванне і развіццё». Праграма канферэнцыі напоўнена тэматычнымі секцыямі ад лепшых спікераў, дэфіле, прэзентацыямі і выставамі-продажамі новых калекцый адзення і аксесуараў ад вядомых брэндаў і маладых дызайнераў, майстар-класамі. Форум з’яўляецца міжнароднай пляцоўкай, удзел у ім таксама прымаюць прадстаўніцы рэгіёнаў Расіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.