Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. У вас з’явіцца магчымасць бліснуць сваёй вынаходлівасцю, можаце паказаць прыклад працаздольнасці. Начальства ацэніць вашы заслугі. Магчыма ўмацаванне прафесійных і сяброўскіх сувязяў. Блізкія будуць гатовы пры неабходнасці прыйсці на дапамогу. Не сумнявайцеся ў сваіх сілах і магчымасцях. У асабістым жыцці ўсё не так гладка, магчымы расчараванні.


Фота з адкрытых крыніц

Цялец. Давядзецца спраўляцца са справай, якая пад сілу толькі вам, так што няма ні найменшага шанцу сплавіць гэту работу на каго-небудзь іншага. Усе непрыемнасці ў найбліжэйшыя дні могуць адбыцца ад выпадковых знаёмых і вашай нястрыманасці на язык. Будзьце асцярожныя. Усё таемнае пагражае выплыць вонкі з разбуральнымі для вашага асабістага жыцця або кар’еры наступствамі.

Блізняты. На гэтым тыдні шмат што давядзецца пачынаць спачатку, з чыстага ліста. Лепш разлічваць толькі на свае сілы і магчымасці, але пры гэтым каханы чалавек нечакана вырашыць шматлікія вашы праблемы. Праца, пабудаваная па індывідуальным плане, будзе паспяховай і прынясе адчувальны прыбытак. Калі вашы дзеянні будуць спалучаць адначасова напор і смеласць, тады можна дасягнуць добрых вынікаў.

Рак. У пачатку тыдня да вас могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы. Але аб’ектыўна ўсё добра. Варта верыць у гэта і ў сябе. Працы будзе шмат, але яна прынясе даход. Не ўвязвайцеся ў інтрыгі, гэта не дадасць душэўнай раўнавагі. У сераду наладзяцца сямейныя адносіны, з’явяцца новыя сябры. У выхадныя адпачніце ад мітусні і шуму.

Леў. Ваша актыўнасць і прадпрымальнасць прынясе поспех. У панядзелак, чацвер і пятніцу пажадана не рызыкаваць, а ў іншыя дні тыдня можна і вырашыцца на штосьці незвычайнае. Паспрабуйце спакойна ставіцца да змен, якія адбываюцца ў жыцці. Гэты тыдзень насычаны падзеямі і схіляе да актыўных і рашучых дзеянняў. Пажадана не правакаваць адкрытага супрацьстаяння і канфліктных сітуацый.

Дзева. На гэтым тыдні магчыма далёкая камандзіроўка або экзатычнае падарожжа. Пастаўцеся з усёй увагай да новых знаёмых і да іх прапаноў. Серада — добры дзень для таго, каб даведацца штосьці новае ці пачаць вучыцца. У чацвер пастарайцеся стрымліваць эмоцыі, уважліва сачыце за сваімі словамі і паводзінамі суразмоўцаў. Магчыма, такім чынам вы пазбегнеце буйных непрыемнасцяў. У выхадныя адпачніце ад спраў, пабудзьце сам-насам з сабой.

Шалі. Спрыяльны перыяд для новых кар’ерных магчымасцяў, варта максімальна скарыстацца сітуацыяй. З’явяцца прапановы наконт новай перспектыўнай работы, якая дазволіць вам выйсці на новы фінансавы ўзровень. Ды і ў асабістым жыцці наспяваюць прыемныя перамены. Не бойцеся зрабіць крок насустрач новаму каханню.

Скарпіён. Вы станеце багацейшымі і ўплывовымі. Упэўненасць у сваіх сілах прывядзе да жаданага поспеху. Зможаце дапамагчы сваім блізкім і станеце для кагосьці фундатарам. Ваша жыццё і кар’ера на піку поспеху. У асабістым жыцці перад вамі таксама адчынены дзверы на шчасце, застаецца толькі ўвайсці.

Стралец. Панядзелак і нядзеля могуць аказацца самымі напружанымі днямі тыдня. Работа пагражае паглынуць большую частку часу. Тыдзень поўны значных падзей у прафесійнай сферы, якія прымусяць канструктыўна перагледзець планы. Але не забывайце пра блізкіх людзей, арганізуйце сустрэчу з сябрамі, падобна, ім патрэбна ваша парада.

Казярог. Тыдзень абяцае аказацца надзвычай актыўным. Можна будзе шмат чаго паспець зрабіць. А калі пашанцуе, нават дасягнуць жаданай мэты. Асабліва паспяховыя будуць праекты, звязаныя з мастацтвам, юрыспрудэнцыяй і медыцынай. Пятніца абяцае стаць выдатным днём для ўстаранення разнастайных непаразуменняў. Так што не адкладвайце гэту справу ў доўгую скрыню. Калі маюцца сямейныя ці працоўныя рознагалоссі, спяшайцеся іх уладзіць.

Вадаліў. На гэтым тыдні рызыкуеце занадта позна ўспомніць адзін з жыццёвых урокаў, які мог бы вам дапамагчы. Сцеражыцеся неабдуманых учынкаў, нават калі для таго, каб усё зразумець і прааналізаваць, давядзецца не спаць начамі. Нядрэнна было б паназіраць за вашым асяроддзем, каб пасля мець правільнае ўяўленне пра людзей, якія побач.

Рыбы. Вы маглі прыдумаць сабе занадта грандыёзныя планы, магчыма, лепш іх скараціць да рэальнага аб’ёму? Верагодныя паездкі, якія дазволяць адцягнуцца ад некаторых праблем. Зносіны з начальствам па магчымасці скараціце да мінімуму, інакш вашы не ў меру дасціпныя выказванні пагражаюць справакаваць канфліктную сітуацыю. У выхадныя да вас могуць завітаць нечаканыя госці.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.