Вы тут

Аб чым Прэзідэнт папярэдзіў чыноўнікаў, да якой лічбы трэба імкнуцца і як будзем праводзіць выбары


Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя. Сабралі топ-5 цытат кіраўніка дзяржавы за мінулы тыдзень, якія акрэсліваюць сітуацыю ў розных сферах жыцця краіны і задаюць вектары яе развіцця.


Фота: БелТА

1. «Карупцыя — гэта іржа нашай эканомікі, наносіць жорсткую шкоду нашай дзяржаве. Не толькі ў эканамічным, але і ў палітычным плане», — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады з кіраўніцтвам Савета міністраў. Прэзідэнт агучыў некалькі прыкладаў карупцыйных праяў сярод высокапастаўленных асоб. І яшчэ раз папярэдзіў — падобнага ў краіне ні ў якім разе быць не павінна. І не толькі ў электаральны перыяд. «І я вельмі не хацеў бы, каб мяне ў чарговы раз ці то папракалі, ці то нагадвалі, што перад нейкім электаральным цыклам ці падчас яго я саджуся на антыкарупцыйнага каня. Праўда, разумныя журналісты даўно заўважылі, што Лукашэнка даўно на ім ужо — гадоў 30 — сядзіць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы, нагадаўшы, што менавіта ён узначальваў першую ў нашай краіне антыкарупцыйную камісію. Па яго словах, карупцыйныя праявы ў Беларусі ніколі тайнай не будуць (кожны дзень праваахоўныя органы дакладваюць Прэзідэнту аб падобных выпадках), а тэзіс «лепей быць бедным на свабодзе, чым багатым у турме» варта памятаць кожнаму. «Больш я вас угаворваць і прасіць не буду. Крок налева, крок направа — да сценкі паставім. Публічна вам заяўляю», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. 

2. «Выбары пастараемся правесці так, каб камар носа не падтачыў. Нам няма ніякай неабходнасці (як гэта было ў ранейшыя гады) ціснуць, адміністрацыйны рэсурс выкарыстоўваць. Мы здольныя сумленна і прыстойна правесці гэтыя выбары», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, заслухаўшы даклад старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігара Карпенкі. Разам з тым, Прэзідэнт заўважыў, што гэта задача для ўсёй краіны. Ён параіў звярнуць на яе самую пільную ўвагу і кіраўнікам райвыканкамаў, з якімі таксама размаўляў на гэтым тыдні. 

3. «Я вас адразу арыентую: вы — прэзідэнты на сваёй тэрыторыі. Вы арганізоўваеце ўвесь працэс, вы павінны за ўсімі працэсамі назіраць. Пачынаючы ад правоў чалавека. У нас ніякіх амбудсменаў няма, Прэзідэнт і вы, мае людзі на месцах займаецеся правамі чалавека. Мы не павінны ствараць у грамадстве залішняга напружання, але і вольніцы не павінна быць у парушэнні законаў. Таму паглядзіце на ўсіх, з кім вы будзеце працаваць», — такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў перад новымі кіраўнікамі мясцовых органаў улады ў кадравы дзень. Ён заўважыў, што, здараецца, па розных прычынах (часам незалежных ад іх) яны не дапрацоўваюць. Таму адна з асноўных задач для новых старшыняў райвыканкамаў і кіраўнікоў адміністрацый раёнаў Мінска — разабрацца з кадрамі. 

4. «Гандаль шырокім спектрам прамысловай прадукцыі прапануем дапоўніць кааперацыйнымі сувязямі. Вядома, вы добра знаёмыя з тэхнікай, якая вырабляецца ў Беларусі. Амаль уся лінейка ў большай ці меншай ступені выкарыстоўваецца ў Варонежскай вобласці. Наш флагман МАЗ на пастаяннай аснове прымае ўдзел у конкурсах на закупку аўтобуснай тэхнікі, МТЗ, „Гомсельмаш“, „Амкадор“ — у конкурсах на пастаўку сельскагаспадарчай, дарожнай і лесанарыхтоўчай тэхнікі. Але сёння попыт, які расце на тэхніку ў Расіі, патрабуе папярэдняй работы паміж вытворцамі і спажыўцамі. Мы робім стаўку на якаснае і своечасовае сэрвіснае суправаджэнне, навучанне персаналу, пастаўкі запасных частак і расходных матэрыялаў. Без гэтага наогул немагчымыя пастаўкі якой-небудзь тэхнікі на рынкі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з губернатарам Варонежскай вобласці Аляксандрам Гусевым. Для нашай краіны гэты рэгіён вельмі важны партнёр. Рэгіён плённа развіваецца па розных напрамках, захоўваючы напрацаваны досвед і набываючы новыя кампетэнцыі. Такі падыход вельмі імпануе беларускаму боку. Акцэнт у рэгіёне робіцца на прамысловасць і сельскую гаспадарку, сферы, у якіх атрымала поспех і Беларусь. Супрацоўніцтва і абмен ведамі тут могуць быць карыснымі як для Беларусі, так і для Варонежскай вобласці.

5. «Мы разумеем, што нам трэба больш тавараў купляць у Азербайджане. Мы гэта адрэгулюем. Мы з Ільхамам Гейдаравічам размаўлялі па тых накірунках, якія нам трэба развіваць у плане перадачы тэхналогій, пачынаючы ад ВПК і заканчваючы сельскай гаспадаркай. Словам, закрытых тэм няма. Мы гатовы ў гэтым накірунку працаваць. І я ўпэўнены, што нашы парламентарыі гэты працэс забяспечаць заканадаўча», — адзначыў беларускі лідар падчас сустрэчы з Сагібой Гафаравай, кіраўнікам парламента Азербайджана. У 2023 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Азербайджанам склаў 400,3 мільёна долараў. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, тавараабарот нядрэнны, але не збалансаваны. Тым больш, што сяброўскія і надзейныя адносіны паміж дзвюма краінамі дазваляюць супрацоўнічаць па розных напрамках. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...