Вы тут

У Гродзенскай вобласці КДК на складзе раённай бальніцы выявіў чатырохгадовыя запасы прадуктаў


Падчас праверачных мерапрыемстваў спецыялісты Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці выявілі на складзе раённай бальніцы ў рэштках прадукты харчавання, колькасць якіх па асобных найменнях перавышала чатырохгадовую патрэбнасць установы. Пры гэтым тэрмін іх прыдатнасці складаў два гады. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на КДК.


Фота БелТА

Больш за тое, медустановай на гэты год запланаваны бюджэтныя асігнаванні на куплю дадзеных прадуктаў харчавання без уліку наяўных рэшткаў і заключаны дагавор на пастаўку тых найменняў прадуктаў, па якіх маецца чатырохгадовы запас.

Акрамя таго, пры аглядзе склада выяўленыя прадукты харчавання са скончаным тэрмінам прыдатнасці, а таксама прадукты, тэрмін прыдатнасці якіх мінаў на наступны дзень і праз дзень пасля даты агляду.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў у раённы бюджэт кампенсаваны кошт сапсаваных прадуктаў. Установе выдадзены рэкамендацыі па ажыццяўленні закупак за кошт бюджэтных сродкаў у межах патрэбы і з улікам наяўных рэшткаў.

Для недапушчэння падобных выпадкаў у іншых установах праінфармавана Міністэрства аховы здароўя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.