Вы тут

У Беларусі ўдасканальваецца заканадаўства па функцыянаванні рынку каштоўных папер


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 чэрвеня падпісаў указ № 234, якім удасканальваецца заканадаўства па функцыянаванні рынку каштоўных папер. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


Фота БелТА

У прыватнасці, карэктуецца ўказ ад 28 красавіка 2006 года № 277 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер».

Дакументам з улікам правапрымяняльнай практыкі ў галіне размяшчэння і абарачэння аблігацый удакладнены механізмы разліку аб’ёму эмісіі незабяспечаных аблігацый, прадастаўлення паручыцельства і дадатковага забеспячэння.

Яго палажэнні таксама прыведзены ў адпаведнасць з тэрміналогіяй і падыходамі, што выкарыстоўваюцца ў законах: «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці» (у частцы вызначэння крытэрыяў ацэнкі рызыкі наступлення банкруцтва, а таксама пераліку дакументаў і звестак для ацэнкі плацежаздольнасці эмітэнтаў аблігацый і іх паручыцеляў); «Аб змяненні кодэксаў» (у частцы выключэння з аб’ектаў яго рэгулявання банкаўскай ашчаднай кніжкі на прад’яўніка). Банкаўская ашчадная кніжка з улікам унесеных у Грамадзянскі кодэкс змяненняў перастала адносіцца да каштоўных папер.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.