Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Чжан Міна з 23-й гадавінай утварэння ШАС


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў генеральнага сакратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Чжан Міна з нагоды 23-й гадавіны ўтварэння ШАС. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«За гэты час Арганізацыі ўдалося стварыць унікальную з’яднаную „шанхайскую сям’ю“ і забяспечыць яе стратэгічную самастойнасць, — адзначыў Кіраўнік дзяржавы. — Сёння гэта адна з самых уплывовых структур фарміруемага шматпалярнага свету, эфектыўная платформа для раўнапраўнага партнёрства ў палітычным, эканамічным і гуманітарным вымярэннях».

«Зусім хутка Рэспубліка Беларусь стане дзясятым членам ШАС, — гаворыцца ў віншаванні. — Мы цвёрда нацэлены ўнесці практычны ўклад у супрацоўніцтва па пытаннях еўразійскай бяспекі, устойлівага развіцця, транспартнай узаемазвязанасці, фінансавых механізмаў, прамысловай кааперацыі, гуманітарных кантактаў, а таксама процідзеяння тром сілам зла — сепаратызму, экстрэмізму і тэрарызму».

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за сістэмную падтрымку, што аказваецца Сакратарыятам ШАС беларускаму боку на працягу ўсяго шляху далучэння да Арганізацыі.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Чжан Міну і супрацоўнікам пастаянна дзеючых органаў ШАС выдатных дасягненняў на карысць працвітання Арганізацыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.