Вы тут

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі адкрыўся ў Маладзечне


XXIII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна» адкрыўся гала-канцэртам на сцэне Летняга амфітэатра, перадае БелТА.


З прывітальным словам выступіў міністр культуры Анатоль Маркевіч, пасля чаго ён абвясціў віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Творчая частка канцэрта-адкрыцця па добрай традыцыі ўжо шмат гадоў пачынаецца з аб’яднаўчай песні «Талака», якую вельмі любіў Міхаіл Фінберг, заснавальнік Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Яна стала сапраўдным сімвалам фестывалю ў Маладзечне. І сёння ў гэтым горадзе гучаць любімыя песні ў суправаджэнні гранд-аркестра краіны — Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М. Я. Фінберга (мастацкі кіраўнік — галоўны дырыжор Максім Расоха).

Па словах рэжысёра-пастаноўшчыка канцэрта адкрыцця Ніны Осіпавай, у канцэрце гучаць «Мелодыi сэрца», якія аднойчы запалі ў душу і засталіся назаўжды. Гэта класіка, беларускія шлягеры. У канцэрце — выступленні Юліі Быкавай, Уладзіміра Громава, Вікторыі Алешкі, ансамбляў «Песняры», «Чараўніцы» і інш.

«23-і год мы збіраемся разам на гэтай гасціннай маладзечанскай зямлі, вітаем сяброў, каб убачыць свае добрыя напрацоўкі, паказаць нашу творчасць, нашу „беларускасць“, нашу гісторыю, спадчыну», — сказаў міністр, размаўляючы з журналістамі да адкрыцця.

Паводле яго слоў, праходзячы па вуліцах Маладзечна, можна ўбачыць вялікую цікавасць да фестывалю ў жыхароў і гасцей горада. «Фестываль кожны год набірае абароты, дадае і ўдзельнікаў — тых, хто мае вялікае жаданне прыехаць на гэту гасцінную зямлю і адпачыць душой, сэрцам. Тут асаблівая атмасфера, пануе вельмі добры настрой, павага да нашай культуры, нашай мовы», — дадаў міністр.

Анатоль Маркевіч зазначыў, што маладзечанская зямля збірае вядомых артыстаў, паэтаў, пісьменнікаў, кампазітараў. Больш за тое, фестываль у Маладзечне можа перарасці ў міжнародны. У гэтым годзе яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі дзевяці рэгіёнаў Расіі.

Міністр падкрэсліў, што сфера культуры робіць вельмі шмат для аб’яднання беларусаў. «Каб мы былі разам, гаварылі пра нашу Беларусь толькі добрыя словы. Мы жывем у цудоўнай краіне, дзе вельмі спакойна і мірна», — падкрэсліў ён.

Паміж тым песенныя матывы ўжо з 11 чэрвеня, калі пачаліся фестывальныя мерапрыемствы, гучаць не толькі на сцэне Летняга амфітэатра. На асноўных пляцоўках, а гэта цэнтральная плошча, цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча, Палац культуры, музычны каледж імя М. К. Агінскага, пляцоўка каля кінатэатра «Радзіма», кожны дзень арганізоўваюцца канцэртныя праграмы творчых калектываў, спектаклі, прэзентацыі кніг, пленэры. і майстар-класы.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.