Вы тут

СПБ павіншавалі чачэнскія літаратары


У Саюз пісьменнікаў Беларусі працягваюць паступаць віншаванні з нагоды 90-годдзя з дня заснавання Саюза пісьменнікаў. Адно з вітанняў — ад Праўлення Саюза пісьменнікаў Чачэнскай Рэспублікі (Расійская Федэрацыя). 


Падпісана віншаванне старшынёю праўлення Аламахадам Абдул-Хамідавічам Ельсаевым. Празаік, паэт, журналіст, дэпутат Парламента Чачэнскай Рэспублікі звярнуўся да беларускіх калег з наступнымі словамі: «Паважаныя калегі! Дарагія сябры! Ад імя пісьменнікаў Чачэнскай Рэспублікі вітаю вас і віншую з 90-гадовым юбілеем Саюза пісьменнікаў Беларусі! Юбілей пісьменніцкай арганізацыі краіны — гэта не толькі штрыхі ў асабістых і творчыхбіяграфіях пісьменнікаў, гэта знакавая дата ў гісторыі літаратуры, духоўным развіцці народа. 

Сучасныя беларускія пісьменнікі як прадаўжальнікі традыцый сваіх папярэднікаў, узбагачаюць духоўныя каштоўнасці ўласнага народа, а таксама прыцягваюць да іх прадстаўнікоў другіх народаў. Гэтае прыцягненне ідзе ў тым ліку і праз міжлітаратурныя, міжкультурныя творчыя стасункі. Чачэнская Рэспубліка і Рэспубліка Беларусь звязаны міжлітаратурнымі сувязямі з савецкага часу. А за апошнія дзесяць гадоў нашы творчыя сувязі атрымалі новае напаўненне: тэма беларускай літаратуры пашырылася і актыўна прысутнічае ў чачэнскім друку і на тых літаратурных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рэспубліцы, як і тэма чачэнскай літаратуры — у беларускай літаратурнай прасторы. З абодвух бакоў у мясцовых СМІ, літаратурных часопісах і кнігах было шмат публікацый чачэнскіх і беларускіх класікаў і сучаснікаў — як і ў перакладах на нацыянальныя мовы, гэтак і на рускай мове. З гэтагу мноства асабліва хацедлася б вылучыць кнігі Алеся Карлюкевіча «Адрасы рускай літаратуры ў Беларусі. Адрасы беларускай літаратуры ў Расіі» і «Слова Купалы крочыць па свеце» — у іх утрымліваюцца інтэрв’ю, эсэ і нарысы пра сяброў беларускай літаратуры, у тым ліку нарысы-партрэты чачэнскіх пісьменнікаў Халіда Ошава, Мусы Ахмадава, Адама Ахматукаева, Лулы Куні і Пецімат Пеціравай; гэта і калектыўны зборнік на беларускай мове «Карэнні сілу берагуць», куды ўвайшлі вершы чачэнскіх паэтаў Алвадзі Шайхіева, Адама Ахматукаева, Лулы Куні і Пецімат Пеціравай у перакладзе Віктара Шніпа; гэта і беларуская кніга вершаў Адама Ахматукаева «Зямля Айчыны» у перакладзе Міхася Пазнякова. Карыстаючыся нагодай, яшчэ раз выказваем удзячнасць беларускім калегам за такую ўвагу да тэмы чачэнскай літаратуры. 

Саюз пісьменнікаў Беларусі рэгулярна праводзіць мерапрыемствы міжнароднага фармата, дзе абмяркоўваюцца пытанні мастацкай літаратуры, у прыватнасці, мастацкага перакладу як накірунку, які спрыяе развіццю міжкультурных сувязяў, пабудове мастоў сяброўства паміж нацыянальнымі літаратурамі. Неаднойчы ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў быў і народны пісьменнік Чачэнскай Рэспублікі Адам Ахматукаеў, у перакладчыцкім партфелі якога болей усяго твораў беларускіх аўтараў, у тым ліку і знакамітыя «Санеты» Янкі Купалы і зборнік «Старонкі беларускай паэзіі», выдадзены ў Грозным і прэзентаваны ў Мінску ў межах міжнароднага сімпозіўма «Пісьменнік і час» у лютым 2018 года. А першы нумар перакладнога часопіса «Гоч» за той самы год стаў спецвыпускам, цалкам прысвечаным беларускай літаратуры <...> На сённяшні дзень бібліяграфія перакладаў з беларускай мовы на чачэнскую мову налічвае каля двухсот твораў болей трыццаці аўтараў <...> Творы беларускіх аўтараў перакладалі і перакладаюць на чачэнскую мову каля дваццаці чачэнскіх перакладчыкаў: ад класіка Магамеда-Салаха Гадаева да маладога літаратара Жаўхар Берсанукаевай». 

«Паважаныя калегі! Нашы папярэднікі стваралі, адчуваючы запатрабаванасць эпохі, — завяршае сваё віншавальнае слова Аламахада Абдул-Хамідавіч Ельсаеў. — Упэўненыя ў нашай неабходнасці, і мы не губляем надзею на тое, што магчымасцяў у нас стане болей, і мы будзем болей выдаваць кнігі адзін аднаго, часта ездзіць у госці адзін да аднаго, трываліць новыя літаратурныя масты і быць іх трывалымі апірышчам!..» 

Такія добрыя словы, такая ўвага да юбілею Саюза пісьменнікаў Беларусі натхняюць на ўмацаванне і пашырэнне беларуска-чачэнскіх літаратурных сувязяў. І гэта, несумненна, адбудзецца. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.