Вы тут

У Спецыялізаваным ліцэі МУС адбыўся ўрачысты рытуал выпуску навучэнцаў


Са значнай падзеяй хлопцаў павіншаваў намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк.


— Зусім нядаўна на гэтым пляцы для вас прагучаў апошні званок, — адзначыў ганаровы госць. — З важнай задачай — здаць іспыты і пацвердзіць свае веды — вы паспяхова справіліся. За гады, праведзеныя ў гэтых сценах, шмат чаму навучыліся, памужнелі, сталі больш дысцыплінаванымі, самастойнымі і адказнымі, здабылі надзейных таварышаў. Цяпер вы на парозе чарговага важнага кроку ў жыцці — выбару прафесіі. Прыемна, што большасць вырашыла прысвяціць сябе службе ў органах унутраных спраў і ўнутраных войсках МУС. Упэўнены, што вы з гонарам будзеце несці званне супрацоўніка і вайскоўца, станеце сапраўднымі афіцэрамі і прафесіяналамі сваёй справы на варце Закона і правапарадку ў нашай краіне.

Дзмітрый Карзюк выказаў удзячнасць педагогам за нялёгкую працу па навучанні падрастаючага пакалення, бацькам — за выхаванне сапраўдных патрыётаў Радзімы. Затым уручыў выдатнікам вучобы залатыя медалі і пахвальныя лісты, усім выпускнікам — атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі. Праграму ўрачыстасці працягнуў вальс у выкананні герояў дня і прадстаўніц дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў.

Ад імя ўсіх хлопцаў, што стаялі ў страі, учарашні адзінаццацікласнік Вадзім Шапяцюк падзякаваў роднай навучальнай установе за насычаныя разнастайнымі падзеямі пяць гадоў, трывалыя веды і сапраўднае сяброўства.

Па традыцыі, якая склалася ў навучальнай установе, удзельнікі мерапрыемства высадзілі дрэва на «Алеі выпускнікоў», атрымалі бласлаўленне ад прадстаўніка праваслаўнай царквы. Кранальным і хвалюючым момантам стала цырымонія развітання са сцягам ліцэя, пасля чаго хлопцы ў апошні раз прайшлі ўрачыстым маршам па пляцы ўстановы адукацыі, якая дала ім пуцёўку ў дарослае жыццё.

Пасля ўрачыстасці намеснік міністра ўнутраных спраў сустрэўся з гульцамі хакейнай каманды Спецыялізаванага ліцэя МУС. Дарэчы, дружына ліцэя, за якую выступалі і Дзмітрый Карзюк, і прадстаўнікі Акадэміі МУС і СП ДПС «Страла» ДАІ МУС, стала пераможцам першага рэспубліканскага турніру Міністэрства ўнутраных спраў па хакеі, прысвечанага Дню міліцыі.

Намеснік міністра пацікавіўся поспехамі ліцэістаў, іх планамі на будучыню. «Вы сталі пераможцамі, але не забывайце, што ўтрымаць заваяваныя пазіцыі больш складана, чым упершыню падняцца на вяршыню, — заўважыў Дзмітрый Карзюк. — Таму заклікаю яшчэ больш старанна трэніравацца, адшліфоўваць сваё майстэрства, каб у наступным годзе выступіць на гэтых спаборніцтвах не горш. Упэўнены, такой дружнай камандай вы здольныя перайграць любога суперніка. І памятайце: не важна, хто гуляе супраць, галоўнае, хто побач!»

Намеснік міністра ўзнагародзіў калег па камандзе і ўручыў ім памятныя падарункі. У завяршэнні на гульнявым джэрсі ліцэйскай дружыны пакінулі аўтографы ўсе, хто прынёс ёй чэмпіёнскае званне.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.