Вы тут

Апельсінавы сок можа стаць дэфіцытам з-за неўраджаю садавіны ў Бразіліі


Апельсінавы сок можа хутка стаць дэфіцытным прадуктам. У Бразіліі неўраджай цытрусаў, паведамляе «МИР 24».


Фота: pixabay.com

Менавіта гэтая краіна з’яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком канцэнтрату ў свеце. Але экстрэмальныя ўмовы надвор’я ўсё сапсавалі. Моцная засуха, мала ападкаў, і ў выніку сёлета чакаецца найгоршы збор садавіны за амаль 40 лет.

Яшчэ адна напасць — бактэрыяльная інфекцыя, якую пераносяць насякомыя. Апельсіны афарбоўваюцца ў зялёны колер і становяцца горкімі, а праз некалькі гадоў гіне ўсё дрэва. Лекаў ад гэтай хваробы да гэтага часу не створана, нягледзячы на ​​інвестыцыі ў даследаванні. Тым часам эксперты ўжо фіксуюць рост коштаў на самы папулярны сок у свеце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.