Вы тут

Якім будзе заключны дзень фестывалю ў Маладзечне


Заключны дзень XXIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна» напоўнены мноствам культурных мерапрыемстваў, сярод якіх паэтычныя чытанні, выставы і выступленні мастацкіх калектываў, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Адкрыецца фестывальны дзень у Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка». Тут пройдуць паэтычныя чытанні паэтаў, членаў грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» «Вязынка вiтае сяброў». А крыху пазней адбудзецца абласны этап мастацкага пленэру «Радзімы любімай».

Адна з ключавых падзей — другі і трэці туры рэспубліканскага этапа Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні — пройдуць у Палацы культуры Маладзечна. Тут жа запланавана творчая сустрэча з заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі Яўгенам Алейнікам у рамках правядзення маладзёжнага форуму «Узлёт».

У Мінскім абласным краязнаўчым музеі адкрыецца выстава «Праз усе прайшлі і перамаглі...», прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне на тэрыторыі Мінскай вобласці.

У гарадскім парку разгорнуцца пляцоўкі «Маладзечна — здаровы горад» і «Казкі майго дзяцінства», прысвечаная беларускім казкам у розных варыяцыях (роставыя лялькі, тэатральныя пастаноўкі, прэзентацыі дзіцячых кніг, квіз і інш.).

На цэнтральнай плошчы будзе «Свята беларускай дуды»: тэматычная канцэртная праграма і выстава ў Маладзечанскай дзіцячай школе мастацтваў, прысвечаная беларускай дудзе. Затым на працягу некалькіх гадзін будзе праходзіць выступленне аматарскіх калектываў мастацкай творчасці з Беларусі і Расіі «Мала93ечная яднае», а позна вечарам пачнецца дыскатэка з удзелам кавер-гурта Cosa Nostra.

На пляцоўцы каля кінатэатра «Радзіма» адбудзецца канцэртная праграма творчых калектываў абласцей Беларусі і Расіі, пасля чаго — паэтычная пляцоўка з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры і мастацтваў, а таксама выступленне аматарскіх калектываў Мінскай вобласці.

У Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Багдановіча адкрыецца выстава мастакоў «Маладзечанскія літаратурныя мясціны», адбудзецца літаратурна-музычная кампазіцыя з удзелам маладых паэтаў Беларусі «Пад сцягам Перамогі». Таксама тут падвядуць вынікі рэспубліканскага паэтычнага конкурсу «Радком вярнуся па вясне» імя лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры, лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва Мікалая Мятліцкага.

Эстрадны канцэрт салістаў Заслужанага калектыву Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М. Я. Фінберга (мастацкі кіраўнік — галоўны дырыжор Максім Расоха) пройдзе ў Чысцінскім сельскім Доме культуры.

Гала-канцэрт закрыцця «Разам пра каханне» на сцэне Летняга амфітэатра пачнецца ў 21.00.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.