Вы тут

Пракапенка заняла пятае месца на чэмпіянаце свету па пяцібор’і


У кітайскім Чжэнчжоў завяршаецца чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і 2024 года, удзел у якім бралі беларускія атлеты, паведамляе БелТА.


Фота: sport5.by

У суботу адбыўся індывідуальны фінал у жанчын, куды з 72 спартсменак, якія стартавалі на турніры, прабіліся лепшыя 18, у тым ліку наша Настасся Пракапенка. У фехтаванні і канкуры беларуска паказала дастойныя 6-ы і 3-і вынікі адпаведна. Шанцы на поспех моцна скараціліся ў басейне: дыстанцыю 200 метраў Пракапенка праплыла з 16-м часам.

На старт лазер-рана Настасся выходзіла 10-й. У бегу са стральбой наша спартсменка чарговы раз выступіла на высокім узроўні, дзякуючы чаму ўзнялася на выніковае пятае месца. Да бронзы і прамой пуцёўкі на Алімпіяду не хапіла сямі секунд. Чэмпіёнкай свету стала карэянка Сен Сенмін, кампанію ёй на пастаменце склалі венгеркі Бланка Гузі і Рыта Эрдос.

Усяго беларускую каманду на планетарным форуме прадстаўлялі 7 спартсменаў. Ірына Прасянцова, Віялета Гурэева ​​і Максім Марук дайшлі да паўфіналаў, а Уладзіслаў Несцераў, Максім Фядотка і Ілья Палазкоў спыніліся ў папярэднім раундзе. Лідар жаночай зборнай Марыя Гнедчык гэты турнір прапускала.

Чэмпіянат свету ў Кітаі стаў апошнім адборачным стартам на Алімпійскія гульні 2024 года. 17 чэрвеня Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я апублікуе канчатковыя спісы атлетаў, якія кваліфікаваліся. З высокай доляй верагоднасці пуцёўку ў Парыж атрымае Марыя Гнедчык, якая да пачатку ЧС узначальвала алімпійскі рэйтынг. Шанцы на ліцэнзію захоўвае таксама Настасся Пракапенка.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.