Вы тут

Лугіна: Прадпрыемствы «Беллегпрама» пастаўляюць ільняную прадукцыю больш як у 60 краін свету


Прадпрыемствы «Беллегпрама» пастаўляюць ільняную прадукцыю больш як у 60 краін свету. Аб гэтым расказала старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю «Свята льну. Роднае — моднае», які праходзіць у Мінску, перадае БелТА.


Паводле слоў Таццяны Лугінай, захаванне культуры вырошчвання лёну паказвае, што ў Беларусі шануюць гісторыю. «Мы звязваем будучае Беларусі, нашу незалежнасць, нашу свабоду, нашу чысціню, талерантнасць таксама з гэтай культурай, — адзначыла яна. — Пастаўкі нашай ільняной прадукцыі ажыццяўляюцца больш як у 60 краін свету, калі ў цэлым прадукцыя „Беллегпрама“ экспартуецца ў 70 дзяржаў».

Старшыня канцэрна дадала, што лён вельмі запатрабаваны ў Турцыі і Індыі ў выглядзе тканін, а вось Расія больш закупляе гатовыя вырабы — адзенне, тэкстыль, ручнікі, посцілкі, пасцельная бялізна.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.