Вы тут

Беларускія сінхраністкі выйгралі сем медалёў на Гульнях БРІКС


Прадстаўніцы сінхроннага плавання завяршылі выступленні на Спартыўных гульнях краін БРІКС у Казані, паведамляе БелТА.

Апошнім відам праграмы ў сінхраністак сталі групавыя спаборніцтвы ў адвольнай праграме. Каманда Беларусі, за якую выступалі Вера Буцэль, Ганна Каўцун, Маргарыта Кірылюк, Ксенія Куляшова, Яна Кудзіна, Анастасія Дабравольская, Яна Трацэўская і Аляксандра Мірончык, заняла трэцяе месца. Перамогу атрымалі расіянкі, серабро - у спартсменак з КНДР.
 
Такім чынам, прадстаўніцы нашай краіны заваявалі медалі ва ўсіх дысцыплінах, у якіх бралі ўдзел. Васіліна Хандошка выйграла золата ў адвольнай праграме і была другой у тэхнічнай; сярэбранымі прызёрамі ў дуэце сталі Анастасія Дабравольская і Аляксандра Мірончык, а таксама Маргарыта Кірылюк і Валерыя Валасач. У актыве груповак адно срэбра і дзве бронзы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.