Вы тут

Пенсіянер загінуў пры пажары жылога дома


Пенсіянер загінуў падчас пажару жылога дома ў Глыбокім. Аб гэтым паведамілі БелТА ў МНС.


Фота БелТА

Сёння раніцай у 7.29 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары дома на вул. Леніна ў Глыбокім. Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася задымленне з-пад даху драўлянага дома. Падчас тушэння пажару работнікамі МНС на падлозе ў кухні быў знойдзены труп пажылога мужчыны. Гаспадар-пенсіянер 1938 года нараджэння пражываў у доме разам з сынам 1982 года нараджэння. Сын на момант узнікнення ўзгарання быў на рыбалцы.

Пажар ліквідавалі ратавальнікі, агнём у доме пашкоджана маёмасць. Па факце пажару праводзіцца праверка, яго прычына ўстанаўліваецца.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.