Вы тут

Купанне абмежавана ў дзевяці зонах рэкрэацыі Беларусі


Купанне абмежавана ў дзевяці зонах рэкрэацыі Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.


Паведамляецца аб абследаванні на тыдні 357 пляжаў. З 725 адабраных пробаў вады 35 не адпавядала гігіенічным нарматывам.

У выніку на 13 чэрвеня купанне абмежавана ў дзевяці зонах рэкрэацыі. У Салігорскім раёне прыпынена купанне дзяцей у пляжнай зоне на рацэ Вызенка ў гарадскім пасёлку Красная Слабада; дзяцей і дарослых — у пляжных зонах вадаёма вёскі Саковічы і Салігорскага вадасховішча: «Дзіцячы пляж», «Стары пляж» і пляж санаторыя «Бярозка» ў Салігорску.

Таксама абмежавана купанне дзяцей на пляжы на Дняпры — у раёне парку культуры і адпачынку «Прыдняпроўскі» ў Жлобіне, на гарадскім пляжы Магілёва, у зоне рэкрэацыі ў аграгарадку Палыкавічы, а таксама на Вільчыцкім вадасховішчы ў аграгарадку Вільчыцы Магілёўскага раёна і вадасховішчы Рудзея ў раёне аграгарадку Чавускага раёна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.