Вы тут

Фіналы гульняў «Зарнічка», «Зарніца» і «Арляня» стартавалі на палігоне Брэсцкі


На палігоне Брэсцкі 15 чэрвеня стартавалі фінальныя этапы патрыятычных гульняў «Зарнічка», «Зарніца» і «Арляня», якія сабралі каманды з усіх рэгіёнаў Беларусі, перадае БелТА.


Фота БелТА

Упершыню гульні «Зарнічка», «Зарніца» і «Арляня» праходзяць адначасова. На палігоне пад Брэстам сабралася 21 каманда. Акцябраты, піянеры і актывісты БРСМ на працягу некалькіх дзён будуць спаборнічаць за перамогу. Арганізатары падрыхтавалі для іх насычаную праграму. Напрыклад, у яе ўвайшлі конкурс агляду строю і песні, інтэлектуальныя віктарыны па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, спаборніцтвы па медыцынскай падрыхтоўцы, спартыўным арыентаванні. Спраўляючыся з выпрабаваннямі, школьнікі змогуць прадэманстраваць хуткасць, трапнасць, знаходлівасць і крэатыўнасць.

«Гульні праводзяцца для таго, каб выхаваць сапраўдных патрыётаў, людзей, якія, магчыма, і не стануць ваеннаслужачымі, але дакладна ў любы момант, калі вырастуць, змогуць стаць на абарону нашай краіны», — сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў. Ён дадаў, што юнакі і дзяўчаты змогуць пасябраваць, разам паўдзельнічаць у розных адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемствах, дыялогавых пляцоўках, абмяняцца адзін з адным цікавымі напрацоўкамі і традыцыямі.

Сімвалічна, што за год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў фіналы гульняў праходзяць на гераічнай брэсцкай зямлі. «Тут рабяты насычаюцца духам патрыятызму, атмасферай, якая лунае ў паветры, сапраўды адчуваюць сябе спадкаемцамі герояў, якія ў 1945 годзе перамаглі фашызм і падарылі мірную будучыню ўсяму свету. Пра гэта нельга забываць. Калі пра гэта забываем мы, не перадаем гэта будучым пакаленням, тады, напэўна, ментальна і ідэалагічна перамогуць нашы ворагі, якія спрабуюць перапісаць гісторыю і насадзіць сваёй моладзі зусім іншую гістарычную праўду, сцерці, вышмараваць той гераічны подзвіг, які здзейснілі нашы продкі падчас Вялікай Айчыннай вайны», — акцэнтаваў увагу намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Каб выйсці ў фінал, усе каманды ў канкурэнтнай барацьбе выйгралі ў сваіх рэгіянальных адборах.

«Было вельмі складана, было шмат трэніровак, але гэта каштавала таго, каб апынуцца тут. Праграма цікавая, думаю, усім спадабаецца. Калі шчыра, я атрымліваю вялікае задавальненне. Усе рабяты класныя, завязваюцца новыя знаёмствы. Вядома, усе хочуць перамагчы. Калі ў чымсьці іншыя будуць мацнейшыя за нас, будзем на іх раўняцца», — адзначыла ўдзельніца каманды Магілёўскай вобласці Дар’я Петрусева.

Сярод юнармейцаў ёсць юнакі і дзяўчаты, якія сур’ёзна задумваюцца аб тым, каб звязаць свой лёс з абаронай Радзімы. Ілля Навумавец жыве ў Іванава. «Мой брат пайшоў служыць пагранічнікам па кантракце. Расказвае аб службе, і я таксама загарэўся жаданнем паступіць, стаць пагранічнікам. Такія гульні — плюс для маёй падрыхтоўкі», — лічыць дзесяцікласнік.

Апроч розных спаборніцтваў для рабят падрыхтавалі шмат цікавых забаў. Напрыклад, для іх збудавалі кінатэатр пад адкрытым небам, дзе яны паглядзяць фільмы «Брэсцкая крэпасць» і «А зоры тут ціхія». Удзельнікі будуць змагацца паміж сабой у караоке-батле і абавязкова пабываюць на экскурсіі ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой».

Малодшыя рабяты будуць выяўляць наймацнейшага ў спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» з 15 па 17 чэрвеня. Сярод старэйшых — фіналістаў гульняў «Зарніца» і «Арляня» — спаборніцтвы прадоўжацца з 15 па 20 чэрвеня. Арганізуюць гульні Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пад патранажам Міністэрства абароны і Міністэрства адукацыі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.