Вы тут

Каранкевіч: Аб’ём спажывання электраэнергіі для зарадкі электратранспарту вырас амаль удвая


Аб’ём спажывання электраэнергіі для зарадкі электратранспарту вырас амаль у два разы. Пра гэта распавёў міністр энэргетыкі Віктар Каранкевіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Аб’ём вытворчасці электраэнергіі з моманту ўключэння першага энергаблока ў сетку ўжо перавысіў 30 млрд кВт.ч, што дазволіла разлікова замясціць 8 млрд куб. м прыроднага газу, распавёў Віктар Каранкевіч.

Ён дадаў, што попыт на электраэнергію расце. «За 2023 год аб’ём спажывання электрычнай энергіі склаў 41,1 млрд кВт.ч, што на 6,6% больш у параўнанні з 2022 годам. Станоўчая дынаміка захоўваецца і сёлета: за студзень — красавік 2024 года аб’ём спажывання электраэнергіі ў цэлым па краіне вырас на 9,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Рост адзначаецца як у рэальным сектары эканомікі (энергаёмістыя вытворчасці), так і ў насельніцтва для мэт ацяплення і гарачага водазабеспячэння (рост за першы квартал 2024 года ў 1,4 разы). Таксама гэта зарадка электратранспарту — рост спажывання амаль у два разы», — прывёў прыклады міністр энергетыкі.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...