Вы тут

Беларускія пісьменнікі друкуюцца ў Казахстане


Пісьменнік і перакладчык Авут Масімаў жыве і працуе ў Казахстане. Працуе ў асноўным на ніве дзіцячай літаратуры. Піша на ўйгурскай мове. Нядаўна выдадзены яго трохтомны збор твораў.


Фота pexels.com

У трэцім томе змешчаны пераклады апавяданняў і казак пісьменнікаў розных краін. Беларускі раздзел прадстаўлены пераўвасабленнем на ўйгурскую мову твораў дзіцячых літаратараў Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Людмілы Рублеўскай, Алеся Карлюкевіча. 

«У апошнія гады я даволі ўважлівы да беларускай дзіцячай літаратуры, — дзеліцца сваімі развагамі ўйгурскі пісьменнік. — Ведаю, што ў вас багатыя традыцыі дзіцячай літаратуры. Ведаю пра такіх легендарных пісьменнікаў, як Янка Маўр, Міхась Лынькоў, Уладзімір Дубоўка, Эдзі Агняцвет, Васіль Вітка... Думаю, што надыйдзе час, калі на уйгурскай мове пабачыць свет і анталогія беларускай дзіцячай літаратуры. Гатовы ўсямерна сваімі перакладамі спрыяць хутчэйшаму яе нараджэнню». 

Шмат робіць для развіцця беларуска-уйгурскіх літаратурных сувязяў на сучасным этапе і казахстанскі ўйгурскі літаратуразнаўца доктар філалагічных навук Алімжан Хамраеў. Ён, як і Авут Масімаў, не аднойчы выступаў у беларускім літаратурна-мастацкім перыядычным друку. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.