Вы тут

Паблізу Лунінца на трасе М10 загарэўся аўтобус


Паблізу Лунінца на трасе М10 загарэўся аўтобус. Відэа здарэння апублікаванае ў сацыяльных сетках, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Інцыдэнт адбыўся сёння каля 9 гадзін раніцы. Як распавялі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС, да тушэння агню прыцягваліся ратавальнікі. «Пасажыры пакінулі транспартны сродак самастойна, пацярпелых няма. Пажар ліквідаваны», — распавяла афіцыйны прадстаўнік абласнога ўпраўлення МНС Ірына Тукай.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ. Каля палаючага аўтобуса прыкладна на паўгадзіны перакрываўся рух. Аўтобус - заказны, пасажыры ехалі на экскурсію з Баранавічаў у Тураў.

«Як кажуць пасажыры, яны пачулі воплеск і адбылося ўзгаранне ў задняй частцы аўтобуса ў раёне рухавіка. У аўтобусе знаходзіліся 45 чалавек», — растлумачылі ў абласным упраўленні ДАІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.