Вы тут

П’яны кіроўца ў Мінску не справіўся з кіраваннем, Fiat перакуліўся на бок


П’яны кіроўца Fiat у Мінску не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі і перакуліўся на бок, паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота БелТА

У выніку ДТЗ 39-гадовы мужчына, а таксама пасажыр аўто дастаўлены ў бальніцу для абследавання. 

Аварыя адбылася на вул. Брэсцкай. На месцы інцыдэнту працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска.

«Устаноўлена, што кіроўца кіраваў аўтамабілем у стане ап’янення. Вынік агляду — 2,08 праміле алкаголю ў выдыханым паветры», — паведамілі ва УДАІ.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: кіраванне транспартам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, катэгарычна забаронена заканадаўствам. Грамадзян просяць паведамляць на лінію 102 аб кіроўцах, якія паводзяць сябе на дарозе неадэкватна і ствараюць небяспеку для сябе і навакольных.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.