Вы тут

У правінцыі Цзылінь адкрыўся Глабальны геапарк Чанбайшань


Афіцыйнае адкрыццё Глабальнага геапарку Чанбайшань адбылося на Першай канферэнцыі па развіцці турызму, якая стартавала ў горным запаведніку Чанбайшань у правінцыі Цзылінь (Паўночна-Усходні Кітай), пасля таго як ён быў уключаны ў Глабальную сетку геапаркаў ЮНЕСКА, перадае «Сіньхуа».


Адміністрацыя правінцыі скарысталася нагодай, каб апублікаваць план развіцця турызму, заснаваны на прынцыпе прыярытэтнасці аховы навакольнага асяроддзя і накіраваны на інтэграцыю турыстычных рэсурсаў гары Чанбайшань і яе наваколля. Чанбайшань характарызуецца рэліктамі чацвярцічнага вулканічнага рэльефу, унікальнымі вертыкальнымі паясамі распаўсюджвання расліннасці і багатай разнастайнасцю флоры і фаўны.

Па словах Крыштафа Вандэнберга, кіраўніка міжнароднай праграмы па геанавуках і геапарках, сакратарыята глабальных геапаркаў ЮНЕСКА, вулканы і ўнікальныя формы рэльефу гары Чанбайшань адлюстроўваюць геалагічную гісторыю, якая налічвае 300-400 мільёнаў гадоў. У дакуменце правінцыяй ставіцца мэта стаць турыстычным напрамкам сусветнага класа і стварыць сусветны напрамак для курортнага адпачынку і аздараўленчага турызму, нацыянальную ўзорнапаказальную тэрыторыю для інтэграцыі культурнай і турыстычнай індустрыі, а таксама тэрыторыю глабальнай перадавой практыкі ў галіне экакультуры.

Згодна з планам, у правінцыі Цзылінь таксама будзе створана 10 высакаякасных курортных зон і 100 высакаякасных турыстычных славутасцяў, а таксама 1000 спецыфічных вёсак і пасёлкаў гарадскога тыпу з выгодамі для жыцця і турызму. Улетку густыя лясы і свежае паветра Чанбайшаня прывабліваюць аматараў веласіпедных і пешых прагулак, а зімой гара ператвараецца ў гарналыжны курорт. Летась турпаток жывапіснага раёна гор Чанбайшань склаў 2,75 млн чалавек, што на 260,45 працэнта больш, чым годам раней.

Акрамя распрацоўкі планаў, правінцыя таксама прыкладае намаганні для аблягчэння транспартных зносін. У 2025 годзе будзе ўведзена ў эксплуатацыю высакахуткасная чыгунка «Шэньбай», якая вядзе ад горада Шэньян, адміністрацыйнага цэнтра суседняй правінцыі Ляанін, да гары Чанбайшань, што значна скароціць час у дарозе для турыстаў.

Улады правінцыі таксама распрацавалі план развіцця турызму на рацэ Сунхуацзян, якая бярэ свой пачатак у гарах Чанбайшань. Таксама быў распрацаваны план развіцця турызму на дзяржаўнай аўтамагістралі G331, якая акружана гарамі і рэкамі, а таксама адрозніваецца багатай народнай культурай і турыстычнымі рэсурсамі. Паводле даных канферэнцыі, правінцыя мае намер у 2027 годзе павялічыць агульны даход ад турызму да 100 млрд юаняў (каля 14 млрд долараў). 

У дадатак да афіцыйных планаў і пастаянных намаганняў урада, платформы сацыяльных сетак Кітая таксама адыгрываюць важную ролю ў развіцці мясцовай туріндустрыі. На кітайскай платформе «Сяахуншу» сотні блогераў дзеляцца лайфстайл-кантэнтам на тэмы турызму і культуры на гары Чанбайшань. На платформе «Доўінь», кітайскай версіі TikTok, супрацоўнік метэаралагічнай станцыі на гары Чанбайшань штодня публікуе інфармацыю аб надвор’і і захапляльных пейзажах горнага кратэрнага возера Цяньчы. Аўдыторыя яго канала налічвае ўжо 36 тысяч чалавек.

«Мяне прыцягнулі сюды пасты аб вясёлых прыгодах у дзікай прыродзе на Сяахуншу. На гэты раз я паспрабаваў рафтынг і пасляабедзенны чай у лесе. Гэта было вельмі расслабляльна і гаюча», — адзначыў турыст з Цяньцзіня (Паўночны Кітай).

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.