Вы тут

Іванец: Больш за 70% выпускнікоў школ на ЦЭ альбо пацвердзілі, альбо палепшылі свае адзнакі


Больш за 70% выпускнікоў школ на ЦЭ або пацвердзілі, або палепшылі свае адзнакі. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ міністр адукацыі Андрэй Іванец, паведамляе БелТА.


Фота: АНТ

«У мінулым годзе мы ўпершыню апрабавалі мадэль цэнтралізаванага экзамену, які з’яўляецца як выпускным, так і ўступным іспытам ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Не ўсё гладка прайшло, але самае галоўнае патрабаванне, якое ставілі перад намі і людзі, і кіраўнік дзяржавы, — забяспечыць справядлівы і роўны адбор для ўсіх выпускнікоў. Гэтую задачу мы сёлета выканалі. Абсалютна ўсе школьнікі, якія здавалі цэнтралізаваны экзамен, убачылі ў сваіх асабістых кабінетах свае работы. Гэта цалкам зняло пытанні, якія тычыліся таго, наколькі карэктна правярае РІКВ гэтыя заданні, ці дапусціў памылку выпускнік», — распавёў Андрэй Іванец.

Другая прынцыповая змена — сумяшчэнне тэрмінаў правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэставання. «Гэта дазволіла нам у абсалютна ідэнтычных умовах (гэта значыць гэта адзіныя заданні, адзіныя месцы правядзення) забяспечыць як атэстацыю выпускнікоў, так і выпускнікоў мінулых гадоў, якія паступаюць сёлета ва ўніверсітэты. І зняць пытанне, што ўсё ж складаней — цэнтралізаваны экзамен або цэнтралізаванае тэсціраванне. Яны абсалютна ідэнтычныя, — падкрэсліў міністр. — Трэцяя задача — поўная адпаведнасць школьнай праграме. Гэта таксама поўнасцю выканана. Першасны аналіз паказвае, што больш за 70% выпускнікоў школ, якія здавалі цэнтралізаваны экзамен, або пацвердзілі, або палепшылі свае адзнакі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.