Вы тут

У Мурманскай вобласці створаць Цэнтр абароны кітоў


Губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс даручыў стварыць Цэнтр абароны кітоў. Рашэнне было прынята пасля таго, як у Баранцавым моры прыйшлося ратаваць чырванакніжнага кіта Станіслава, які заблытаўся ў рыбацкіх сетках, паведамляе «МИР 24».


Фота з адкрытыхк крыніц

Андрэй Чыбіс заявіў, што гэта была агульная зладжаная праца. Ён падзякаваў ратавальнікам, рэгіянальнаму Мінпрыроды, Распрыроднагляду і яго кіраўніку Святлане Радзівонай, МНС, пагранічнікам, актывістам і ўсім неабыякавым.

«Усе разам прынялі рашэнне стварыць у нас Цэнтр абароны кітоў. У тым ліку, каб была аператыўная група рэагавання, калі нейкі кіт зноў акажацца ў небяспецы. Калегі з Далёкага Усходу дапамогуць навучыць нашых ратавальнікаў і перададуць вопыт выратавання», — напісаў губернатар у сваім Тэлеграм-канале.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.