Вы тут

Тры чалавекі атруціліся хімічным рэчывам у Брэсце


Тры чалавекі атруціліся хімічным рэчывам у Брэсце, яны ў рэанімацыі, паведамляе БелТА са спасылкай на абласное ўпраўленне МНС.


Трывожны сігнал з просьбай аб дапамозе паступіў ратавальнікам абласнога цэнтра 16 чэрвеня ў 22.45. Неабходна было дапамагчы тром людзям выбрацца з сутарэннага памяшкання гаража па вул. Адраджэння. Работнікі МНС выратавалі дзвюх жанчын 1954 і 1973 гадоў нараджэння і мужчыну 1972 года нараджэння.

Як растлумачылі ратавальнікі, з прыкметамі атручэння парамі хімічнага рэчыва ўсе трое змешчаны ў рэанімацыю.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюць спецыялісты.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.