Вы тут

Лясныя пажары бушуюць у ЗША: улады Лос-Анджэлеса эвакуіравалі 1,2 тыс. жыхароў


Улады амерыканскай акругі Лос-Анджэлес эвакуіравалі сама меней 1,2 тыс. чалавек з зоны бедства, паколькі лясны пажар ахапіў вялізную плошчу каля галоўнай шашы і працягвае распаўсюджвацца, пагражаючы бліжэйшым пабудовам. Пра гэта паведамляе «МИР 24»


Фота Associated Press

Па дадзеных Дэпартамента лясной гаспадаркі Каліфорніі, пажар ахапіў плошчу больш за 1,5 тыс. га каля аўтастрады I5 у Гармане, прыкладна ў 100 км на паўночны захад ад Лос-Анджэлеса.

Служба паркаў штата Каліфорнія была вымушана эвакуіраваць больш за 1 тыс. чалавек з зоны, ахопленай полымем, у той час як самалёты працавалі ва ўмовах абмежаванай бачнасці, каб спыніць распаўсюджванне агню.

Прычыны здарэння ўстанаўліваюцца, вядзецца расследаванне.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.