Вы тут

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 38 раёнах Беларусі


Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 38 раёнах Беларусі. Аб гэтым інфармуе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Фота Мінлесхоза

Паводле даных на раніцу 17 чэрвеня, абмежавальныя меры ўведзены ва ўсіх абласцях краіны. Найбольш адкрытая — Гродзенская вобласць, дзе практычна ўсюды дазволена наведваць лясныя масівы, за выключэннем Гродзенскага раёна. У Брэсцкай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у Маларыцкім, Камянецкім, Брэсцкім, Кобрынскім, Жабінкаўскім раёнах, у Мінскай — Лагойскім, Пухавіцкім, Бярэзінскім і Чэрвеньскім раёнах. У Віцебскай вобласці абмежавана наведванне лясоў у Докшыцкім, Дубровенскім, Лепельскім, Сенненскім, Аршанскім, Чашніцкім і Талачынскім раёнах.

Больш за ўсё месцаў, дзе дзейнічаюць абмежаванні, — у Магілёўскай і Гомельскай абласцях.

Сітуацыя на працягу дня можа мяняцца. Аператыўна адсочваць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю рэкамендуюць удакладняць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.