Вы тут

Украінцы аб тым, чаму жыць у Беларусі лягчэй, чым у Польшчы


Украінцы Святлана і Яраслаў падзяліліся меркаваннем аб тым, чаму жыць у Беларусі лягчэй, чым у Польшчы, паведамляе БелТА.


Святлана і Яраслаў разам з дзецьмі з 2019 года жылі ў Польшчы, пасля прынялі рашэнне аб пераездзе ў Беларусь. Гаворачы аб тым, як сям’я адчувае сябе ў Беларусі, Святлана адзначыла: «Мне вельмі лёгка, вельмі спакойна. Я дома. Я адчуваю сябе як дома. Нават няхай у мяне прафесія — не мяжа маіх летуценняў. Але мне спакойна. Мы не жылі ніколі. у вёсцы, а тут тры месяцы мы жывем. Але я вельмі задаволеная, мне ўсё вельмі падабаецца. Так, далёка да горада ездзіць, а так усё цудоўна».

Яе дапоўніў Яраслаў: «Вельмі спакойна. І ўсё ж адчуваецца, што гэта адзін народ. Мы прыехалі, па сутнасці, ніхто. А мы ўжо сталі сваімі сярод людзей, якія тут жывуць дзясяткі гадоў, усё жыццё пражылі. І ніхто розніцы не робіць». Святлана таксама падкрэсліла, што паміж беларусамі і ўкраінцамі не адчуваецца розніцы.

«У Польшчы быў культурны бар’ер нейкі, быў моўны бар’ер, — сказаў Яраслаў. — А для Украіны цяпер гэта бар’ер, хутчэй, ідэалагічны. Там ужо таксама цяжка. І людзей, якія могуць хоць крыху адрознівацца ў поглядах з існуючай лініяй, вельмі мала. Ці яны вельмі хаваюць свае погляды.

«Разумееце, у нас (ва Украіне. — Заўвага БелТА) дэмакратыя, дэмакратыя... І да чаго гэта дэмакратыя давяла? А ваш Аляксандр Рыгоравіч малайчына. Дай Бог яму здароўя», — сказала Святлана. Яе дапоўніў муж: «Дай Бог яму здароўя, што здолеў захаваць краіну, якая не страціла прамысловы патэнцыял, не страціла людзей».

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.